2 траўня 2024, Чацвер, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі знік прэпарат, які прымаюць хворыя на гепатыт

18
У Беларусі знік прэпарат, які прымаюць хворыя на гепатыт

Па жыццёва важныя лекі хворыя вымушаныя ехаць у Расею.

З беларускіх аптэк раптоўна зніклі таблеткі "Вірэад", якія прапісваюць хворым на гепатыт і іншыя інфекцыйныя захворванні. Выпускаюць гэты прэпарат у ЗША, паведамляе "Еўрарадыё".

Павел, якому лекары прапісалі гэты прэпарат, быў вымушаны ехаць па таблеткі ў Маскву. Таму што піць іх трэба кожны дзень.

"Вельмі непажадана прапускаць прыём лекаў. Калі ў аптэцы даведаешся, што ў Беларусі іх проста няма, гэта крыху шакуе. Я наважыў узяць рэцэпт і паехаць па іх у Маскву. Там з імі праблем няма, адразу знайшліся".

Прэпарат пакуль проста не пастаўляюць у Беларусь - так апісваюць праблему ў Міністэрстве аховы здароўя. І раяць кансультавацца з лекарамі, можа, нешта падкажуць.

"Ён быў зарэгістраваны ў сярэдзіне мінулага года. Пастаўляўся адным пастаўшчыком. Цяпер у іх нейкія перабоі, але ён будзе пастаўляцца. Можна звярнуцца да лекара, каб ён, магчыма, адкарэктаваў лячэнне. У нас хутка яго раскупілі, можа, мала замовілі", - тлумачаць у міністэрстве аховы здароўя.

Лекары Менскай інфекцыйнай лякарні кажуць, што замяняць "Вірэад" іншымі лекамі не варта. Лепш купіць прэпарат у суседніх краінах, ва Украіне і Расеі яго яшчэ можна знайсці.

"З іншага прэпарата на гэты можна пераходзіць, а вось з гэтага ўжо не пераходзяць", - коратка адказваюць у лякарні.

Пастаўшчыкі чакаюць свежую партыю прэпарата толькі ў пачатку жніўня. А перабоі звязаныя са "збоем у інфармацыйнай сістэме вытворцы".

"Сёння пастаўшчыкі выйшлі на сувязь. Мы размяшчалі заказ на чэрвень. Такая сітуацыя на многіх рынках СНД. Вытворца патлумачыў, што гэта ў іх збой у інфармацыйнай сістэме па ўліку і планаванню заказаў".

Амаль на месяц з беларускіх аптэк знікаў таксама прэпарат "Санат" - снатворнае. Яго робяць ва Украіне. Але прадаваліся некалькі аналагаў ад беларускіх і замежных вытворцаў. Цяпер ён з'явіўся ў некалькіх аптэках.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках