29 красавiка 2024, панядзелак, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Макаеў: Барацьба прадпрымальнікаў прадаўжаецца

6

Лідары прадпрымальнікаў Алесь Макаеў і Аляксандр Абрамовіч правялі акцыю на рынку ў Баранавічах.

Праз мегафон актывісты заклікалі прадпрымальнікаў да аб'яднання.

Намеснік старшыні руху салідарнасці «Разам» Алесь Макаеў апавёў, што цяпер адбываецца збор подпісаў за скасаванне ўказаў № 222 і № 48, паведамляе «Радыё Свабода».

«Сёння барацьба прадпрымальнікаў прадаўжаецца. Дзякуючы забастоўкам, форумам прадпрымальнікі могуць працаваць, але, на жаль, праблема не развязаная. Калі пачнуцца праверкі, то сертыфікатаў у большасці прадпрымальнікаў не будзе. Не выключаю хвалі канфіскацыяў і штрафаў. Нашая стратэгія – сабраць 50 тысячаў подпісаў за скасаванне ўказаў № 222 і № 48», – заявіў Алесь Макаеў.

Макаеў паведаміў, што подпісы будуць накіроўвацца ў Канстытуцыйны суд, Вярхоўны суд, у «парламент» і Лукашэнку.

«Вельмі часта прадпрымальнікі баяцца ставіць подпісы, таму такія нашыя акцыі павінны пазбавіць ад страху прадпрымальнікаў і іх пакупнікоў».

Прадпрымальнікі Баранавіцкага кааператыўнага рынку падыходзілі паслухаць Алеся Макаева.

Падчас акцыі да актывістаў падыходзіў дырэктар рынку, які патрабаваў спыніць выступ праз мегафон. Спрабаваў дырэктар забараніць і журналістам здымаць акцыю «без ягонага дазволу». Прэтэнзіі дырэктара былі праігнараваныя, і ён адышоў «выклікаць міліцыю».

Акцыю здымалі на камеру міліцыянты ў цывільным, якія знаходзіліся на рынку за некалькі гадзінаў да прыезду сюды Алеся Макаева.

У канцы акцыі, пасля тэлефанавання дырэктара рынку прыйшоў міліцыянт у форме, які перапісаў пашпартныя звесткі выступоўцаў.

Раней падобныя акцыі Алесь Макаеў з паплечнікамі арганізаваў на рынках Барысава, Маладзечна, Жодзіна. Пасля жодзінскага мітынгу некалькі чалавек адбылі двое сутак у ізалятары часовага ўтрымання, а потым атрымалі вялікія штрафы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках