29 красавiка 2024, панядзелак, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тарнада ў Шаркаўшчыне: сарваныя дахі, перакуленыя краны

16
Тарнада ў Шаркаўшчыне: сарваныя дахі, перакуленыя краны

Сапраўдны смерч ці тарнада прайшлі па Віцебскай вобласці.

Інтэрнэт-карыстальнікі апублікавалі здымкі і відэа незвычайнай атмасфернай з'явы над гарадскім пасёлкам Шаркаўшчына ў Віцебскай вобласці. Над населеным пунктам пранёсся сапраўдны смерч.

Наймацнейшы віхор разбурыў некалькі будынкаў, знёс дахі дамоў і разбіў шкло.

Звестак аб пацярпелых няма. Ідзе ліквідацыя наступстваў стыхіі.

фота з сацыяльных сетак

Як інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці, у Шаркаўшчыне былі пашкоджаныя дахі 20 жылых дамоў, у вёсцы Маркі - 3 фермы. На станцыі Шаркаўшчына перакуліліся два казловыя краны. 8 населеных пунктаў засталіся без электрычнасці. Адзначаецца, што парывісты вецер дасягаў 16 метраў у секунду.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках