27 красавiка 2024, Субота, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На слуцкай трасе лоб у лоб сутыкнуліся Opel і Mercedes

8

У выніку аварыі загінулі два чалавекі.

Учора позна ўвечары на ўчастку трасы Менск - Слуцк - Мікашэвічы непасрэдна каля Слуцка Opel урэзаўся ў Mercedes. Загінула два чалавекі. Ужо сёння раніцай Следчы камітэт інфармаваў, што па факце ДТЗ распачатая крымінальная справа. Як паведамляюць следчыя, сутыкнуліся Opel Omega і Mercedes Benz З-Class, паведамляе onliner.by. Хто менавіта выехаў на сустрэчную паласу: менчук на Opel або мясцовы жыхар на Mercedes?

У выніку два чалавекі загінулі на месцы - кіроўца (1954 г. н.) Opel і яго маці (1931 р.). Яго жонку (1954 г. н.) даставілі ў бальніцу. Таксама з цяжкімі траўмамі шпіталізавалі пасажыра (1951 г. н.) Mercedes - бацьку кіроўцы.

Вось што паведамляюць відавочцы здарэння: «Opel Omega з менскімі нумарамі накіроўваўся па аб'язной у бок Менска. На пярэднім пасажырскім сядзенні знаходзіўся сын загінулага кіроўцы - мужчына гадоў 35 (ад шпіталізацыі адмовіўся), на заднім сядзенні знаходзілася бабуля гадоў 80, яна ж маці кіроўцы (загінула), і маці пасажыра, яна ж жонка кіроўцы (у цяжкім стане дастаўлена ў лякарню). Кіроўца Opel Omega трымаўся блізка да цэнтра дарогі. У нейкі момант ён дапусціў выезд на паласу сустрэчнага руху і ўчыніў сутыкненне з аўтамабілем Mercedes. Шчаслівая пара даслоўна два дні таму набыла аўтамабіль. Кіроўца, жонка кіроўцы і іх дзіця не пацярпелі».

Зараз усе абставіны здарэння высвятляюць следчыя, прызначаны экспэртызы, устанаўліваюцца сведкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках