26 красавiка 2024, Пятніца, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: пад аўтамабілем у Менску праваліўся асфальт

3

Праз нядаўнюю залеву асфальт праваліўся пад машынай на паўтара метра.

У двары на вуліцы Захарава ў Менску праваліўся асфальт. Праваліўся ён пад аўтамабілем Renault. Вось так няўдала кіроўца гэтага аўтамабіля прыпаркаваўся ў двары побач з уваходам у будынак. У выніку прыйшлося выклікаць службу эвакуацыі - сама машына выехаць з ямы не змагла, паведамляе onliner.by.

- Асфальт праваліўся метра на паўтара, побач ліўневая каналізацыя, яго, напэўна, падмыла. Ну і машына колам правалілася: «села» на парог і бампер, - распавялі супрацоўнікі Аб'яднанай дарожна-аварыйнай службы. - Кіроўца адрэагаваў спакойна. Выклікаў эвакуатар і ДАІ. Інспектары ўсё аформілі, а мы машыну выцягнулі з ямы, яна на хаду, далей сама паехала. Можна сказаць, кіроўца адкараскаўся лёгкім спалохам: драпіны на аўто, нічога сур'ёзнага.

Характэрна, што аўтамабіль стаяў каля ўваходу ў будынак.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках