5 траўня 2024, Нядзеля, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейку, што пажартавала пра траціл у менскім аэрапорце, адпусцілі пад заклад

16
Расейку, што пажартавала пра траціл у менскім аэрапорце, адпусцілі пад заклад
МАРЫЯ РЫМАР

Пад петыцыяй аб вызваленні Марыі Рымар падпісаліся больш за 7 тысяч чалавек.

Жыхарка расейскай Самары Марыя Рымар, якую затрымалі ў Беларусі, цяпер адпушчаная пад заклад. Пра гэта піша сайт volga.news са спасылкай на словы яе мужа Андрэя.

«Марыю Рымар выпусцілі пад заклад. Гэта не канец, але вялікі крок наперад. Вялікі дзякуй усім, хто падпісваў, распаўсюджваў, кансультаваў і г.д.», - напісаў ён у Facebook у аўторак, 19 ліпеня.

Як паведамляў раней сайт charter97.org, маці дваіх дзяцей, Марыя Рымар была затрыманая ў аэрапорце горада Менска 7 ліпеня. Падчас узніклай пры даглядзе спрэчкі яна неасцярожна пажартавала, сказаўшы фразу ў духу «Не абмацвайце мяне, траціл у сумцы». Пасля гэтага яна была затрыманая праз падазрэнні ў парушэнні 340 артыкула КК РБ «Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы» (тэрмін да пяці гадоў) і змешчаная ў СІЗА.

Андрэй Рымар склаў петыцыю з заклікам вызваліць жонку, пад якой падпісаліся больш за 7 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках