28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

7 падзей, якія ў Год культуры маглі адбыцца толькі ў Беларусі

3

За полгода чиновники в полной мере продемонстрировали свой «культурный» уровень.

За паўгода чыноўнікі ў поўнай меры прадэманстравалі свой «культурны» ўзровень.

2016 абвешчаны ў Беларусі годам культуры. «Салідарнасць» паглядзела, як улада «адрываецца» ў Год культуры за першыя паўгода.

З газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва» скасавалі арэндныя пагадненні

У студзені рэдакцыя газеты «Культура» атрымала ліст ад выдавецтва «Беларускі Дом друку», у якім паведамлялася, што з ёй скасоўваюцца арэндныя адносіны.

– Што ж, шыкоўны падарунак у Год культуры і ў год 25-годдзя выхаду ў свет першага нумара газеты «Культура»!.. – паведамлялася на старонцы газеты ў Facebook.

У выдавецтве «Беларускі Дом друку» патлумачылі, што ў будынку трэба рабіць рамонт праз нарматывы пажарнай бяспекі.

Пазбаўляюць статусу гістарычна-культурнай каштоўнасці 116 аб'ектаў

Пра гэтыя планы на 2016 год у сакавіку абвесціў намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко. У большасці выпадкаў статус страцяць помнікі археалогіі. Чыноўнік патлумачыў, што многія з іх фактычна даўно разбураныя і засталіся толькі на паперы. Чаму дзяржава разбурэнням не перашкодзіла, тлумачыць не сталі.

Забаранілі канцэрт памяці Ганны Вольскай

Канцэрт хацелі правесці ў КЗ «Менск». Уладзімір Шаблінскі пасля адмовы ў заключэнні арэнды пісаў: «Лявон выказаў здагадку, што нам не дадуць дазволу на канцэрт. Мне здавалася, што дадуць, бо “ўсе мы людзі, усе смяротныя і памяць пра чалавека, які адышоў, – гэта святое”. Я памыляўся. Святога нічога няма».

У Віцебску акцёраў папрасілі заплаціць за падораныя кветкі

У канцы сакавіка на прэм'еры ў Віцебску здымачнай групе фільма «Граф у апельсінах» падарылі кветкі. Натхнёныя сустрэчай, артысты і рэжысёр вярнуліся ў Менск. А праз тыдзень атрымалі рахунак за падораныя кветкі – 927 тысячаў рублёў. Акт прыйшоў ад Віцебскага кінавідэапракату.

Праўда, пасля агалоскі ў СМІ віцебскія пракатнікі перадумалі браць з артыстаў грошы за падораныя кветкі.

Пераблыталі Купалу з Коласам на білбордзе ў Гародні

На білбордзе, вырабленым да XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культураў, прыводзілася коласаўская цытата. Пры гэтым на плакаце быў намаляваны партрэт іншага класіка беларускай літаратуры – Янкі Купалы.

Неўзабаве плакат знялі, а ў аргкамітэце фестывалю журналістам заявілі, што гэта «тэхнічная памылка»: партрэты пераблыталі на этапе друку плаката.

Забаранілі канцэрт Brutto

Увесну Сяргей Міхалок спадзяваўся сыграць на радзіме першы за доўгі час канцэрт. Для гэтага ён нават даў інтэрв'ю, у якім паспрабаваў міралюбна пераканаць улады, што ў іх праблемаў з групай не будзе.

Але Мінгарвыканкам так і не выдаў Brutto гастрольнае пасведчанне на абвешчаны канцэрт у Палацы спорту.

Зачыняюць буйную бібліятэку ў Баранавічах

У Год культуры ў Баранавічах збіраюцца зачыніць бібліятэку ў Паўночным мікрараёне, паведамілі гараджане. Яе большасць наведвальнікаў – дзеці. Жыхары Баранавічаў пачалі збіраць подпісы супраць закрыцця.

У гарвыканкаме не адмаўляюць, што «пытанне аптымізацыі бібліятэк» стаіць у Баранавічах ўжо даўно.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках