27 красавiка 2024, Субота, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Славаміра Адамовіча павезлі ў «Навінкі»

20
Славаміра Адамовіча павезлі ў «Навінкі»

Паэта і грамадскага дзеяча затрымалі 1 чэрвеня на фэсце ў Будславе.

Паводле словаў Славаміра Адамовіча, спачатку яго павезлі ў Мядзел на медагляд, а пасля даставілі ў сталіцу ў псіхіятрычную лякарню, паведамляе belprauda.org. Іншыя падрабязнасці інцыдэнту не паведамляюцца.

Як паведамляў раней сайт charter97.org, Адамовіча затрымалі ў Будславе 1 ліпеня ў час урачыстасцяў у гонар абраза Маці Божай Будслаўскай. Яго спынілі людзі ў цывільным і прапанавалі даглядзець ягоную торбу. Пасля адмовы праходзіць догляд Адамовіча скруцілі і пасадзілі ў машыну хуткай дапамогі. Потым яго павезлі на медагляд у суправаджэнні міліцыянта.

У лістападзе 1995 года Славамір Адамовіч напісаў верш «Забі прэзідэнта!», за які быў арыштаваны, праз 10 месяцаў выпушчаны пад падпіску пра нявыезд. У жніўні 1997 г. на адным з апазіцыйных мітынгаў публічна зашыў сабе рот. Некалькі гадоў жыў у эміграцыі, але пасля вярнуўся ў Беларусь.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках