28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 112 з 118 раёнаў заробак – ніжэйшы за сярэдні афіцыйны ў краіне

14
У 112 з 118 раёнаў заробак – ніжэйшы за сярэдні афіцыйны ў краіне
ФОТА: KP.BY

Абсалютная большасць супрацоўнікаў Беларусі зарабляюць значна менш, чым сцвярджае афіцыйная статыстыка.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, сярэдні заробак у Беларусі дасягнуў 718 рублёў, што адпавядала $ 369 паводле тагачаснага курсу. Гэта лічбы за травень 2016 года.

Аднак абсалютная большасць супрацоўнікаў у рэгіёнах зарабляюць менш. У Беларусі 118 раёнаў (+ Менск як асобная адміністрацыйная адзінка), і ў 112 з іх не дацягваюць да названых лічбаў, паведамляе «Наша Ніва».

Топ-7 самых багатых рэгіёнаў, паводле афіцыйнай статыстыкі:

Салігорскі раён – 1110 рублёў

Менскі раён – 866 рублёў

Полацкі раён + Наваполацк – 757 рублёў

Дзяржынскі раён – 753 рублі

Рэчыцкі раён – 745 рублёў

Гродзенскі раён + Гародня – 729 рублёў

Мазырскі раён – 701 рубель

Нагадаем, у Менску сярэдні заробак у траўні склаў 1007 рублёў.

Топ-7 самых бедных рэгіёнаў:

Шаркаўшчынскі – 454 рублі

Лоеўскі – 463 рублі

Кармянскі – 465 рублёў

Брагінскі – 478 рублёў

Лёзненскі – 479 рублёў

Ушацкі – 480 рублёў

Шумскі – 481 рубель

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках