28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Віцебску на рацэ з'явілася дзіўная ржава-аранжавая плёнка

5

Навакольныя жыхары падазраюць што вінаватыя прамысловыя сцёкі.

У Віцебску на рацэ Лучосе недалёка ад месца ўпадзення ў Дзвіну назіраецца забруджванне ржава-аранжавага колеру, паведамляе сайт (news.vitebsk.cc.

Фота з дзіўнымі прымешкамі ў вадзе ракі размясціў у сацсетках Ілля Машчэнка.

«На рацэ Лучосе нейкую гадасць зліваюць пару разоў на дзень... поскудзь нейкая ржавая...» – пракаментаваў ён сваю публікацыю.

Як відаць з фота забруджванне распаўсюджваецца ў рацэ ў выглядзе завісі, а прыбітае да берагу ўтварае на паверхні вады атрутна-аранжавую плёнку.

ФОТА: VITEBSK.CC
ФОТА: VITEBSK.CC
ФОТА: VITEBSK.CC
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках