27 красавiка 2024, Субота, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Змагары за свабоду Беларусі маюць патрэбу ў салідарнасці

2
Мікалай Статкевіч: Змагары за свабоду Беларусі маюць патрэбу ў салідарнасці

Лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) удзельнічае ў паседжанні Сацыялістычнага інтэрнацыяналу.

Народная Грамада з'яўляецца сябрам Сацыялістычнага інтэрнацыяналу – сусветнага аб'яднання сацыял-дэмакратычных партый.

1 ліпеня ў Палацы Нацый у Жэневе пачалося чарговае паседжанне Рады СІ. Мікалаю Статкевічу было прапанавана зрабіць даклад пра пытанне падтрымкі барацьбы за дэмакратыю ў несвабодных краінах.

Палітык паведаміў charter97.org, што ў дакладзе падрабязна апавёў пра сітуацыю з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі, а ў канцы заявіў:

«Салідарнасць у барацьбе за свабоду патрэбная не толькі тым, хто змагаецца супраць дыктатураў у сваіх краінах. Яна патрэбна і тым, хто выяўляе гэтую салідарнасць.

Калі людзі ў несвабодных краінах не адчуваюць салідарнасці са сваёй барацьбой за дэмакратыю, калі яны бачаць, як лідары дэмакратычных краінаў ціснуць рукі дыктатараў, заплямленыя крывёю, яны страчваюць веру ў свабоду. Яны страчваюць надзею на годнае жыццё ў сваёй краіне. Многія з жыхароў такіх краінаў шукаюць магчымасці з'ехаць у свабодныя і багатыя краіны. І яны часта прывозяць з сабой туды сваё расчараванне ў дэмакратыі, сваю культуру несвабоды.

Калі палітыкі дэмакратычных краінаў адмаўляюцца ад салідарнасці з тымі, хто змагаецца за дэмакратыю ў несвабодных краінах, праз фінансавыя інтарэсы ці страх за сваю бяспеку, то яны дыскрэдытуюць ідэалы свабоды і ў сябе дома. А чалавечая супольнасць без агульных ідэалаў непазбежна разбурыцца. Распад Савецкага Саюза пасля краху камуністычнай ідэалогіі, якая аб'ядноўвала яго, гэта добра паказаў. Я разглядаю “Брэксіт” як чарговую праяву гэтага.

Наш свет адзіны. І ў ім ідзе барацьба паміж сіламі свабоды і няволі. Калі ў адной з краінаў перамагаюць сілы несвабоды, свабоды ва ўсім свеце робіцца менш. Тэрыторыя свабоды ў свеце памяншаецца. Несвабода становіцца мацнейшай.

Я хачу скончыць лозунгам, з якім больш за 150 гадоў таму ў маёй і суседніх краінах патрыёты змагаліся з тыраніяй: “За нашу і вашу свабоду!”».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках