27 красавiка 2024, Субота, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» без папярэджання знізіў пастаўкі газу ў Польшчу на 20%

6
«Газпрам» без папярэджання знізіў пастаўкі газу ў Польшчу на 20%

Польскі бок патрабуе неадкладных тлумачэнняў ад расейцаў.

«Газпрам» без папярэджання польскага боку знізіў пастаўкі газу ў Польшчу на 20%. Пра гэта паведаміў упаўнаважаны ўрада Польшчы ў пытаннях стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі, паведамляе «Польскае Радыё». Паколькі памяншэнне паставак газу адбылося без папярэджання, польскі бок патрабуе тлумачэнняў ад расейскіх партнёраў, адзначыў Наімскі.

Цяпер прапампоўка расейскага «блакітнага паліва» адбываецца ў поўным аб'ёме і паводле кантракту.

Пётр Наімскі сказаў таксама, што памяншэнне паставак газу не паўплывала на энэргетычную сітуацыю ў краіне, паколькі ў летні перыяд патрэба ў сыравіне значна падае. Аднак у зімовы перыяд, калі выкарыстоўваецца шмат газу, маглі б узнікнуць праблемы, падкрэсліў упаўнаважаны ўрада Польшчы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках