27 красавiка 2024, Субота, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З садавіной і ў светлай вопратцы: як перажыць спякоту без праблемаў для здароўя

З садавіной і ў светлай вопратцы: як перажыць спякоту без праблемаў для здароўя

Простыя парады, як правільна супрацьстаяць летняй спёцы.

Надвор'е пастаянна падносіць нечаканкі: залевы могуць раптоўна змяніцца анамальнай спякотай. Сайт aif.ru высветліў, як трэба сябе паводзіць, каб пазбегнуць цеплавога ўдару.

Што піць?

У гарачае надвор'е трэба ўжываць 2-3 літры вадкасці за суткі, не чакаючы з'яўлення смагі. Асноўны аб'ём варта выпіць раніцай, каб арганізм назапасіўся вільгаццю.

Правільна: вада ці несалодкі чай.

Няправільна: кава, газаваны напой, сок, алкаголь, любыя вельмі халодныя напоі.

Што есці?

У спякоту рэкамендуецца скараціць колькасць ежы, каб дадаткова не абцяжарваць арганізм, які і без таго знаходзіцца ў стрэсе.

Правільна: свежая гародніна і садавіна, адварная ці тушаная рыба, халодныя супы.

Няправільна: тлустыя, смажаныя і салодкія стравы.

Што апрануць?

Уладальнікам светлай пяшчотнай скуры і вялікай колькасці радзімак варта пазбягаць занадта адкрытага адзення, каб не атрымаць сонечны апёк. Варта скарыстацца ахоўным крэмам з індэксам 15 і вышэй.

Правільна: лёгкая светлая апратка з натуральных тканінаў, галаўны ўбор з палямі.

Няправільна: сінтэтычныя рэчы, што шчыльна абліпаюць цела.

Як астуджацца?

Пры тэмпературы паветра вышэй за 35°С вентылятар не ўратуе ад цеплавога ўдару, а пры наяўнасці кандыцыянера ўсталёўваць яго на тэмпературу, ніжэйшую за 23°С, будзе памылкай.

Правільна: прыняць прахалодны душ або ванну, паставіць перад вентылятарам кубак з вадой.

Няправільна: піць вельмі халодную вадкасць, сядзець побач з кандыцыянерам ці насупраць яго, есці салодкае марозіва.

Як бавіць час?

У гадзіны найбольшай сонечнай актыўнасці – з 11 да 16 – рэкамендуецца пры магчымасці не пакідаць памяшкання і не карыстацца грамадскім транспартам. Калі фізічныя нагрузкі непазбежныя, трэба пастаянна папаўняць страту вадкасці і перыядычна адпачываць у цені.

Правільна: выходзіць на вуліцу да 11 гадзінаў ранку і пасля 16 гадзінаў увечары, абмежаваць фізічныя нагрузкі.

Няправільна: загараць увесь дзень, займацца садовымі працамі каля поўдня, сядзець у машыне на санцапёку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках