28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя набыла квадрацыклы для патрулявання пляжаў

50
Міліцыя набыла квадрацыклы для патрулявання пляжаў
ФОТА: KVADRODOG.RU

Набытак быў зроблены, каб лавіць парушальнікаў у «самых цяжкадаступных» месцах.

У ліпені ў УУС Менскай вобласці пачнуць выпрабаванні нязвыклага транспартнага сродку для патрулявання месцаў масавага адпачынку – квадрацыкла. Ён мае лепшую праходнасць у параўнанні са скутарамі, актыўна выкарыстанымі ўжо некалькі гадоў. Машына здольная перасоўвацца не толькі па роўнай паверхні, але і па перасечанай мясцовасці (менавіта такім рэльефам характарызуюцца многія зоны адпачынку).

Нярэдка грамадзяне аддаюць перавагу «дзікаму» адпачынку ў цяжкадаступных месцах, дзе таксама ёсць верагоднасць здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў. З дапамогай квадрацыкла патрульныя змогуць дабрацца і туды, піша газета МУС «На страже».

– На гэтым квадрацыкле будзе працаваць група ў складзе двух супрацоўнікаў АМАПа, а таксама прымацаванага да іх аўтапатруля, – паведамілі ў міліцыі. – Да месца нясення службы квадрацыклы плануем дастаўляць на лафеце. Працаваць такі патруль будзе на спецыяльна распрацаваных маршрутах у зонах адпачынку цягам усяго летняга сезону. Паводле вынікаў выпрабаванняў прымем пастанову наконт мэтазгоднасці далейшага выкарыстання гэтай тэхнікі.

Таксама паведамляецца пра папаўненне ў аўтапарку ДАІ Менскай вобласці. Інспектары нядаўна адроджанай спецгрупы «Гарпун» атрымалі дзве новыя Toyota. Яны будуць выкарыстаныя для суправаджэння ахоўных асобаў і афіцыйных дэлегацый, а таксама для кантролю за выкананнем ПДР (у тым ліку і супрацоўнікамі АУС) і ўдзелу ў правядзенні рэйдаў.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках