28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча прыпыніла малы памежны рух з Украінай і РФ

Польшча прыпыніла малы памежны рух з Украінай і РФ

Гэта трэба, каб «процідзейнічаць уезду асоб, якія могуць парушыць грамадскі парадак або несці пагрозу бяспецы».

З 4 ліпеня Польшча прыпыніць малы памежны рух з Украінай і Расеяй. Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства замежных спраў Польшчы, інфармуе «Радыё Польшча».

Установа інфармуе, што Польшча прыпыняе ўжыванне пагаднення паміж Польшчай і Расейскай Федэрацыяй, падпісанае ў Маскве 14 снежня 2011 года, у частцы, якая тычыцца ўезду і знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Польшчы жыхароў памежных раёнаў РФ, што маюць дазволы, выдадзеныя адпаведнымі органамі Рэспублікі Польшчы.

Акрамя таго, Польшча прыпыняе ўжыванне артыкула 3 пункта 1 пагаднення паміж Кабінетам міністраў Украіны і ўрадам Польшчы аб малым памежным руху.

Такія абмежаванні ўведзеныя на час правядзення саміту NATO (8-9 ліпеня) і Сусветных дзён моладзі (26-31 ліпеня).

Варта адзначыць, што з 4 ліпеня да 2 жніўня ў Польшчы будзе адноўлены памежны кантроль на межах з Нямеччынай, Славаччынай, Чэхіяй і Літвой. Акрамя таго, кантроль адновяць у паветраных і марскіх портах. Паводле распараджэння, гэтыя захады патрэбныя, каб «процідзейнічаць уезду асоб, якія могуць парушыць грамадскі парадак або іншым чынам з’яўляцца пагрозай бяспецы».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках