27 красавiка 2024, Субота, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Ісландыі адмовіўся ад VIP-ложы на матчы з Францыяй

Прэзідэнт Ісландыі адмовіўся ад VIP-ложы на матчы з Францыяй
ГВЮДНІ ЁУХАНЭСАН
ФОТА AFP

Новы прэзідэнт Ісландыі Гвюдні Ёуханэсан будзе глядзець гульню з фанатамі.

Надоечы абраны, але пакуль не заступіўшы на пасаду прэзідэнт Ісландыі Гвюдні Ёуханэсан адмовіўся ад VIP-ложы на гульні ісландскай каманды з камандай Францыі ў чвэрцьфінале чэмпіянату Еўропы ў футболе, піша sports.ru.

«Я буду на трыбунах з фанатамі і надзену футболку каманды. Навошта мне сядзець у VIP-пакоі, пацягваючы шампанскае, калі я магу зрабіць гэта ў любым пункце свету? Для Ісландыі гэты вынік на Еўра вельмі шмат значыць. Ён паказвае, што калі вы паставілі перад сабой мэту і працуеце ў гэтым кірунку і калі ў вас ёсць дысцыпліна, то адбыцца можа ўсё, што хочаш. Каманда Францыі? Яна не павінна недаацэньваць нас», - сказаў Ёуханэнсан.

Ісландыя абрала новага прэзідэнта ў канцы чэрвеня. Канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Ісландыі сталі вядомыя ў нядзелю, 26 чэрвеня. Кіраўніком дзяржавы стаў 48-гадовы гісторык Гудні Ёўханэсан. Ён набраў 37,9 адсотка галасоў.

Ёуханэсан раней на займаў палітычных пасадаў. Ён заступіць на пасаду 1 жніўня.

Каманда Ісландыі згуляе з Францыяй 3 ліпеня.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках