28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лондане праходзіць шматтысячны марш пратэсту супраць выхаду з ЕЗ

17

Удзельнікі самай масавай пасля рэферэндуму 23 чэрвеня акцыі пратэсту спадзяюцца паўплываць на парламент, каб ён прадухіліў выхад краіны з ЕЗ.

Дзясяткі тысяч лонданцаў прыйшлі ў цэнтр горада на марш пратэсту супраць выхаду Брытаніі з Еўразвязу, паведамляе расейская служба BBC.

Удзельнікі "Маршу за Еўропу" сабраліся на мяжы Гайд-парку і ідуць трохкіламетровым маршрутам паўз будынкі ўрада да парламента. Ля парламента запланаваны мітынг-канцэрт.

ФОТА: BBC
ФОТА: BBC
ФОТА: BBC
ФОТА: BBC

"Мы можам прадухіліць "брэксіт"/.../ Мы можам узброіць парламент усім, што яму трэба, каб прыняць разумныя пастановы і перагледзець "брэксіт". Улада ўсё ж належыць народу, і мы можам змяніць становішча спраў, калі будзем неабыякавыя і арганізаваныя", - гаворыцца на адной з дзвюх старонак маршу ў "Фэйсбуку".

ФОТА: BBC

Спачатку, адразу пасля рэферэндуму 23 чэрвеня, дзве ініцыятыўныя групы - звычайныя грамадзяне, якія не вядомыя шырокай публіцы, - заклікалі людзей на два маршы пратэсту адным і тым жа маршрутам у адзін і той жа час. За два дні да маршу яны скаардынавалі і назвалі абедзве старонкі аднолькава: "March For Europe" (Марш за Еўропу).

На другой старонцы паведамляецца, што ў канчатковым пункце маршу, ля парламента, пройдзе мітынг-канцэрт, на якім выступяць не толькі палітыкі і неабыякавыя грамадзяне, але і музыкі і паэты.

Пра свой удзел у запланаванай акцыі заявілі 34 тысячы карыстальнікаў сацсетак, аднак відавочна, што ў маршы ўдзельнічае значна больш людзей.

ФОТА: BBC
ФОТА: BBC
ФОТА: BBC
ФОТА: BBC
ФОТА: BBC

У аўторак у цэнтры Лондана прайшоў першы напаўстыхійны мітынг пратэсту супраць выхаду з ЕЗ. Удзельнікі мітынгу сабраліся на Трафальгарскай плошчы, а затым перамясціліся да парламента.

Большасць жыхароў Лондана галасавалі супраць выхаду Брытаніі з ЕЗ.

Ужо на наступны дзень пасля абвяшчэння вынікаў рэферэндуму петыцыю з патрабаваннем правядзення паўторнага галасавання падпісалі больш за 2 млн чалавек, на сённяшні дзень - ужо амаль 4 мільёны.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках