27 красавiка 2024, Субота, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыватызацыя: калгас узняў кошт кватэры ў 16 разоў

33
Прыватызацыя: калгас узняў кошт кватэры ў 16 разоў

Жыхары Баранавіцкага раёна 10 гадоў не маглі прыватызаваць кватэры.

Былыя працаўнікі «Сталовічы Агра» Сяргей Скіпар і Таццяна Давідоўская амаль 10 гадоў спрабавалі прыватызаваць кватэры, атрыманыя ў калгасе. Іх кошт за гэты час вырас у 16 разоў, піша intex-press.by.

Сяргей Скіпар жыве з сям'ёй у двухпавярховым доме 1979 года пабудовы. Двухпакаёвую кватэру яму і яго сям'і выдаў калгас «Новы шлях» (цяпер гэта ААТ «Сталовічы Агра»). У гэтым жа доме жыве стрыечная сястра Сяргея Таццяна Давідоўская.

Былыя і цяперашнія работнікі калгаса, якія жывуць у суседстве з Сяргеем і ягонай сястрой, даўно выкупілі службовыя кватэры, а ён і ягоныя сястра дагэтуль гэтага не зрабілі і, мяркуючы з усяго, ужо не зробяць ніколі. Яны мяркуюць, што кіраўніцтва ААТ «Сталовічы Агра» завысіла кошт кватэры ў некалькі разоў і знарок перашкаджала прыватызацыі.

«Занядбаная двухпакаёўка»

Сяргей звольніўся з калгасу ў 2000 годзе, прапрацаваўшы 10 гадоў. Стаж дазваляў яму прыватызаваць службовую кватэру. У 2009 годзе ён звярнуўся ў адміністрацыю «Сталовічы Агра» з просьбай ацаніць сваё ўсё яшчэ службовае жыллё, каб прыватызаваць яго. Адміністрацыя ацаніла кватэру на восем мільёнаў рублёў (3 тысячы даляраў паводле курсу 2009 года). Такіх грошай у Сяргея не было.

- Дзеці вучыліся, наважылі адкласці гэтую праблему, - распавядае ён.

Аналагічная сітуацыя адбылася і з сястрой Сяргея. Яна не здолела прыватызаваць кватэру.

«Калгас - гэта асобная дзяржава»

У 2013 годзе, калі ў Беларусі заканчваўся тэрмін прыватызацыі жылля, Сяргей і ягоная стрыечная сястра зноў папрасілі адміністрацыю ААТ ацаніць іхнія кватэры, каб прыватызаваць іх. Гэтым разам «Сталовічы Агра» выставіла кошт 37 млн рублёў (блізу 4 тысяч даляраў курсам 2013 года) за кожную кватэру.

- Мы адмовіліся плаціць, - кажа Сяргей.

Цана кватэры здалася яму завышанай.

Сяргей наважыў даведацца пра рынкавы кошт сваёй кватэры і звярнуўся па ацэнку ў «Брэсцкае агенцтва дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнага кадастру». Кошт агенцтва быў на 11 мільёнаў ніжэйшы. Але адміністрацыя «Сталовічы Агра» не мерылася прадаваць кватэру Сяргею рынкавым коштам.

- Рынкавым коштам мы аддавалі жытло толькі тым, хто на той момант працаваў у калгасе, - кажа Надзея Ягорава, старшыня «Сталовічы Агра». - Раз Сяргей Скіпар і Таццяна Давідоўская ў калгасе даўно не працуюць, цана для іх трохі адрознівалася, але даслоўна на некалькі мільёнаў.

Сяргей і ягоная сястра скардзіліся на дзеянні ААТ у Баранавіцкі гарвыканкам, абласную пракуратуру, у Берасцейскі аблвыканкам і Дзяржкантроль. Са слоў спадара, на ягоныя скаргі не звярталі ўвагі.

«Вы няправільна бачыце»

30 траўня 2013 года ўправа калгаса на агульным сходзе нечакана пастанавіла прадаць кватэры Сяргею рынкавым коштам - 26 мільёнаў рублёў.

- Здавалася, усё! Мы перамаглі, - узгадвае Сяргей. - Вось толькі ліст з паведамленнем аб гэтай пастанове мне прыйшоў 15 чэрвеня. А тэрмін дзеяння незалежнай ацэнкі скончыўся 10 чэрвеня.

На падставе таго, што тэрмін рынкавай ацэнкі кватэры скончыўся, прадпрыемства адмовіла Сяргею у прыватызацыі. Сяргей упэўнены, што адміністрацыя знарок замарудзіла з пастановай.

У 2014 годзе, калі Сяргей зноў звярнуўся да кіраўніцтва «Сталовічы Агра» з просьбай ацаніць ягоную кватэру, яна каштавала ўжо амаль 135 мільёнаў рублёў - больш за 13 тысяч даляраў.

- Фактычна, наша заява на прыватызацыю так і ляжыць ва ўправе калгаса, але ўсё пытанне ў кошце. Дзе цяпер такія грошы ўзяць? - пытаецца Сяргей.

30 чэрвеня 2016 года непрыватызаваныя кватэры калгаса пераведзеныя ў арэнднае жыллё, і за іх арэнду жыхарам давядзецца плаціць штомесяц.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках