28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тадэвуш Кандрусевіч: Будслаўскі фэст стаў нацыянальным святам

3
Тадэвуш Кандрусевіч: Будслаўскі фэст стаў нацыянальным святам
Тадэвуш Кандрусевіч
ФОТА: Аляксандар Корсак, TUT.BY

2,5 тысячы пілігрымаў з розных куткоў Беларусі прыйшлі на традыцыйны Будслаўскі фэст пешкі.

Штогадовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай, якія традыцыйна праходзяць у першыя два дні ліпеня, сабралі сёлета ў Будславе тысячы вернікаў даслоўна з усёй краіны, інфармуе «Белсат».

«Для нашага народа гэта крыніца сапраўднай свежай вады для душы. А цела жыве толькі тады, калі жывая душа!» - кажа верніца.

Іншы ўдзельнік фэсту адзначае:

«Мне як верніку такое ўбачыць - гэта... як моладзь кажа, супэр!»

Пры гэтым больш за 2,5 тысячы пілігрымаў з розных куткоў Беларусі прыйшлі на традыцыйны Будслаўскі фэст пешкі.

А вось як ацэньвае падзею Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч:

«Гэтае свята нацыянальным святам стала! Гэта не толькі свята Каталіцкага касцёла: паглядзіце, колькі праваслаўных кіёскаў тут таксама ёсць, і таксама рэлігійную літаратуру прадаюць не толькі каталікі, але і нашы браты праваслаўныя. Сёння мы таксама сустрэліся з мітрапалітам Паўлам. Свята стала вельмі папулярным, і сапраўды гэтых людзей больш і больш».

Асаблівым госцем урачыстасцяў сёлета стаў пасланец Папы Рымскага кардынал Крыстаф Шонбарн.

«Я ўпэўнены, што маё знаходжанне тут падчас будслаўскіх урачыстасцяў будзе маім самым выдатным перажываннем, якое я зазнаю ў Беларусі», - дзеліцца ўражаннямі кардынал.

Між іншым сёлетні Будслаўскі фэст улады ўсё-такі азмрочылі, затрымаўшы ў мястэчку паэта Славаміра Адамовіча, які прыехаў наведаць магілу дзеда. Пасля таго, як ён адмовіўся даць свае рэчы на надгляд асобам у цывільным адзенні, яго схапілі міліцыянты і даставілі ў псіхіятрычную лякарню «Навінкі». Паводле ягоных слоў, Адамовіча пратрымаюць там як мінімум да аўторка.

Между тем нынешний Будславский фестиваль власти все-таки омрачили, задержав в городке поэта Славомира Адамовича, который приехал проведать могилу деда. После того, как он отказался дать свои вещи на досмотр лицам в штатском, его схватили милиционеры и доставили в психиатрическую больницу «Новинки». По его словам, Адамовича продержат там как минимум до вторника.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках