27 красавiка 2024, Субота, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўрасаюз пад выглядам уцекачоў праніклі 17 чальцоў ІД

11
У Еўрасаюз пад выглядам уцекачоў праніклі 17 чальцоў ІД
Фото: tvc.ru

З 17 праніклых у ЕЗ разам з уцекачамі тэрарыстаў большасць забітая або арыштаваная.

У Еўразвяз пад выглядам уцекачоў агулам заехала 17 прыхільнікаў тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава" (ІД), паведаміў кіраўнік Федэральнай установы аховы канстытуцыі Нямеччыны Ганс-Георг Маасэн (Hans-Georg Maaßen) у інтэрв'ю нямецкаму выданню Frankfurter Allgemeine Zeitung. Матэрыял быў апублікаваны ў суботу, 2 ліпеня, піша Deutsche Welle.

Са слоў кіраўніка ўстановы, існуюць "бясспрэчныя довады", якія пацвярджаюць гэтыя звесткі. Большасць тэрарыстаў, якія дзейнічалі на загад ІД, у гэты момант альбо знаходзяцца ў турме, альбо ўжо забітыя, заявіў Маасэн. Так, двое з іх загінулі падчас тэрактаў у Парыжы ў лістападзе 2015 года. У чэрвені спецслужбы затрымалі трох тэрарыстаў, якія жылі ў трох розных федэральных землях Нямеччыны. Паводле звестак паліцыі, чальцы ІД хацелі зладзіць тэракт у цэнтры Дзюсэльдорфа.

На думку Маасэна, ІД у прынцыпе не мае патрэбы ў выкарыстанні маршрутаў, якімі ў Еўропу трапляюць уцекачы. "Найперш ІД імкнецца паказаць сваю ўладу", - сказаў чыноўнік. Паводле ягоных слоў, у паліцыю Нямеччыны паступаюць сотні заяў аб тым, што сярод прыбылых у ЕЗ уцекачоў ёсць тэрарысты з "Ісламскай дзяржавы". Усе заявы спраўджваюць супрацоўнікі праваахоўных органаў, але інфармацыя практычна ніколі пацвярджаецца. У частцы выпадкаў былі пачатыя расследаванні.

Еўразвяз плануе спыніць прыток уцекачоў у Еўропу з дапамогай новых шматмільярдных інвестыцый. 22 чэрвеня газэта Süddeutsche Zeitung паведаміла, што Еўрапейскі інвестыцыйны банк (EIB) плануе ўкласці ў праекты за межамі ЕЗ у два разы больш сродкаў, чым гэта планавалася раней. За наступныя пяць гадоў на барацьбу з прычынамі міграцыйнага крызісу будзе дадаткова выдаткавана шэсць мільярдаў еўраў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках