26 красавiка 2024, Пятніца, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве гарэў гістарычны будынак

У Магілёве гарэў гістарычны будынак
ФОТА: ЗМІЦЕР ЛЯПЕЙКА

У Магілёве на вуліцы Крупскай гарэў гістарычны будынак. Пажарнікі здалелі выратаваць двухпавярховы будынак 1908 года.

Паведамленне аб загаранні паступіла а 15.07. Агню пажарнікі далі рады на працягу гадзіны. Людзей у будынку не было, рамонтныя работы ў ім не праводзіліся. Вядома, што ў сакавіку 2016 году будынак выкупіла менская будаўнічая фірма, піша tut.by.

У гады Першай сусветнай вайны будынак штаба і прылеглае да яго пажарнае дэпо выкарыстоўваліся для размяшчэння асобных органаў сядзібы цара Нікалая Другога.

Прычына пажару высвятляецца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках