2 траўня 2024, Чацвер, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Польшчы: бяспека Сусветных дзён моладзі забяспечаная на 100%

МУС Польшчы: бяспека Сусветных дзён моладзі забяспечаная на 100%

Усе польскія службы будуць працаваць у рэжыме павышанай гатоўнасці да моманту, пакуль усе паломнікі не пакінуць краіну.

Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы запэўнівае, што няма ніякіх тэрарыстычных пагрозаў падчас Сусветных дзён каталіцкай моладзі (СДМ), якія пачнуцца ў Польшчы 26 ліпеня. Пра гэта заявіў кіраўнік установы Марыюш Блашчак у апублікаваным у нядзелю інтэрв'ю Польскаму агенцтву друку, піша ТАСС.

«Інфармацыі пра пагрозу тэрактаў у Польшчы падчас СДМ няма», – сказаў ён, падкрэсліўшы, што адсутнасць сігналаў з боку адказных за забеспячэнне бяспекі службаў «не азначае, што мы не прымаем да ўвагі сітуацыю за межамі нашай дзяржавы».

Як паказаў Блашчак, усе польскія службы будуць працаваць у рэжыме павышанай гатоўнасці да моманту, пакуль усе паломнікі не пакінуць краіну. МУС таксама звярнулася да валанцёраў з просьбай звяртаць увагу на ўсе занепакойлівыя сігналы і інфармаваць пра іх паліцыю.

Міністр нагадаў, што пасля тэракту ў Брусэлі ў Польшчы была павялічаная колькасць патрульных і памежнікаў. «Штодня больш за 7,5 тыс. паліцыянтаў сочаць за сітуацыяй на вуліцах, у аэрапортах, на чыгуначныя вакзалах, у гандлёвых цэнтрах і іншых месцах масавага збору людзей», – адзначыў ён.

Паводле словаў кіраўніка ўстановы, пасля нападу ў Ніцы, калі тэрарыст заехаў на грузавіку ў натоўп людзей, польскія службы яшчэ раз прааналізавалі планы арганізацыі руху аўтамабіляў у Кракаве і ваколіцах, дзе будуць праходзіць СДМ. «Ацэнка паказала, што гэтыя планы добра падрыхтаваныя, прадуманыя і гарантуюць бяспеку», – указаў ён.

СДМ пройдуць на поўдні Польшчы 26 – 31 ліпеня. 27 ліпеня ў краіну прыбудзе Папа Рымскі Францішак. Паводле ацэнкі арганізатараў, у гэтым маштабным мерапрыемстве могуць узяць удзел да 1 млн чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках