26 красавiка 2024, Пятніца, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады пакінулі магілёўцаў без батанічнага саду

3
Улады пакінулі магілёўцаў без батанічнага саду

Чыноўнікі не падтрымалі ініцыятыву грамадскасці пра стварэнне батанічнага саду ў раёне Падніколля.

У 2014 годзе магілёўскія ўлады надумалі стварыць у Падніколлі парк адпачынку, былі пачатыя працы добраўпарадкавання тэрыторыі. Аднак многія магілёўцы выступілі супраць з'яўлення ў гэтым месцы – паміж Свята-Нікольскім кляштарам і аднаўлянай Пакроўскай царквой – зоны забаваў, піша nn.by.

Была вылучаная сустрэчная ініцыятыва – стварыць у Падніколлі батанічны сад. Збор подпісаў за яе рэалізацыю праходзіў у розных формах – як традыцыйна, так і на розных інтэрнэт-платформах.

Ідэя знайшла падтрымку і ў Нацыянальнай акадэміі навук, дзе прызналі, што сетка батанічных садоў у Беларусі развітая недастаткова і значна саступае заходнееўрапейскім дзяржавам, Расеі і Украіне.

Улады Магілёва ў сваю чаргу заяўляюць, што размяшчэнне батанічнага саду ў Падніколлі разыходзіцца з генеральным планам Магілёва, зацверджаным указам прэзідэнта 28 ліпеня 2003 года.

Між тым гарвыканкам мае права ініцыяваць змены генплана. «Таму інфармацыйная кампанія ў падтрымку стварэння прыроднай славутасці будзе прадоўжаная», – паведаміў адзін з ініцыятараў стварэння батанічнага саду ў Магілёве Леанід Платаненка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках