4 траўня 2024, Субота, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У нямецкім Ансбахе прагрымеў выбух

9

Інцыдэнт можа стаць другім тэрактам на тэрыторыі Нямеччыны за тры дні.

Увечары ў нядзелю ў баварскім горадзе Ансбах адбыўся выбух, праз які загінуў адзін чалавек і пацярпелі блізу дзесяці.

Выбух здарыўся аб адзінаццатай гадзіне вечара (дванаццатай гадзіне паводле менскага часу) ля аднаго з рэстаранаў горада. Бомба спрацавала ля столікаў на вуліцы, паведамляе Інтэрфакс.

ФОТА: EPA

Паліцыя падазрае ў падрыве 27-гадовага выхадца з Сірыі, які прыехаў у Нямеччыну два гады таму. Летась яму адмовілі ў прашэнні аб прытулку. Паводле інфармацыі паліцыі, загінулы ўжо двойчы спрабаваў забіць сябе. Некаторы час ён знаходзіўся на лячэнні ў псіхіятрычнай клініцы. Акрамя таго, улады федэральнай зямлі Баварыя не выключаюць ісламісцкага падтэксту таго, што здарылася.

У заплечніку з выбухоўкай знаходзіліся дробныя металічныя элементы. Таксама пры загінулым выявілі тэлефон, які перадалі спецыялістам для даследавання. Паліцыя паспрабуе высветліць, з кім меў кантакты падазраваны.

ФОТА: EPA

Паводле папярэдняй інфармацыі, падазраваны паспрабаваў патрапіць на трохдзённы музычны фестываль Ansbach Open, які сабраў 2,5 тысячы гледачоў, аднак гэта яму не ўдалося. Пасля паведамлення аб выбуху людзей эвакуявалі з месца правядзення фестывалю.

Выбух у Ансбахе адбыўся на фоне стральбы ў Мюнхэне, якая здарылася ў мінулую пятніцу. Грамадзянін Нямеччыны іранскага паходжання адкрыў агонь з пісталета. Тады загінулі дзесяць чалавек, большасць з якіх падлеткі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках