27 красавiка 2024, Субота, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хашчавацкі: Не можа саўгас кіраваць Бахам

49
Хашчавацкі: Не можа саўгас кіраваць Бахам
Юры Хашчавацкі
ФОТА: CHARTER97.ORG

Прыняцце «Кодэксa аб культуры» сведчыць, што рэжым Лукашэнкі таталітарны.

25 ліпеня Лукашэнка падпісаў Кодэкс аб культуры. Ён вызначае парадак атрымання статусу творчага работніка, пацверджаны прафесійным сертыфікатам, які выдае экспэртная камісія пры Мінкульце.

Што чакае беларускую культуру пасля прыняцця Кодэкса? Гэтае пытанне «Салідарнасць» задала кінарэжысёру Юрыю Хашчавацкаму.

«Як у старым савецкім анекдоце»

- А хто пацвердзіць узровень гэтых экспэртаў? А хто будзе пацвярджаць кампетэнцыю нашага міністэрства культуры? Гэта па-першае.

Заўсёды ішла спрэчка, які ў нас рэжым - аўтарытарны, дыктатарскі. Дык вось, гэта новаўвядзенне сведчыць, што гэты рэжым таталітарны. Бо ён ва ўсе шчыліны залазіць, абсалютна ва ўсе. Яму трэба захапіць усе, і ён гэта робіць.

Наколькі творчасць можна вызначыць з дапамогай кодэкса? Гэта абсалютнае глупства, якое адпавядае разуменню таталітарных правадыроў і сістэмы. Гэта нагадвае стары армейскі анекдот, памятаеце? «Цягнік! Стой, раз, два!» прыкладна так і ў нас цяпер, творчасці хочуць сказаць «Раўнуйся!» (натуральна, на Аляксандра Рыгоравіча), «Зважай, раз, два!»

Кошт згодніцтва

- У гэтым сэнсе загуба творчасці, якая пойдзе на кантакт з уладай, непазбежная. Усё, да чаго яны дакрануцца, ператворыцца ў гаўно. Гэта такі Мідас наадварот. Той ператвараў у золата ўсё, да чаго дакранаўся, а гэтыя... І мы гэта, дарэчы ўжо бачым. Тыя людзі, якія наплявалі на сістэму, дамагаюцца значна большых поспехаў. Іх творчыя поспехі значна цікавейшыя. І нават няўдачы цікавейшыя.

Смех і пагарда

Ян Павел ІІ неяк выказаў найцікавейшую думку, што творцы - мастакі, музыкі, акторы - значна бліжэйшыя да паняцця «пасярэднік з Богам», чым святары. І сапраўды, Мікеланджэла быў значна бліжэйшы да Бога, чым любы з Борджыя (гішпанскі шляхецкі род, які даў свету двух рымскіх Папаў - заўвага.), напрыклад. Ці той жа Бах.

Але нашы ўлады ўважаюць сябе за багоў, а камісію - апосталамі. Яны думаюць, што могуць кіраваць самым таямнічым, што ёсць, напэўна, у чалавеку - ягоным уменнем ствараць, адчуваць, укладваць гэта ў карціны новых светаў і гучанняў.

Гэтая думка вельмі шкодная, абсалютна бессэнсоўная і бесперспектыўная. Не можа саўгас кіраваць Бахам. Усё гэта выклікае смех і пагарду.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках