6 траўня 2024, панядзелак, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 40% расейцаў заявілі пра нястачу грошай на ежу і адзежу

18
Больш за 40% расейцаў заявілі пра нястачу грошай на ежу і адзежу

Паказчык «суб'ектыўнай беднасці» ў РФ вырас да 19%, і гэта вышэй, чым афіцыйны ўзровень беднасці паводле Расстат.

Усё больш расейцаў уважаюць сябе беднымі, вынікае са свежых звестак Вышэйшай школы эканомікі. Доля насельніцтва, у якога грошай не стае на куплю адзення або нават прадуктаў харчавання, у чэрвені павялічылася да 41,4% (у траўні было 40%), а доля тых, хто ацэньвае сваё матэрыяльнае становішча як дрэннае ці вельмі дрэннае, вырасла да 23,2% (з 21,1% у папярэднім месяцы), гаворыцца ў новым выпуску сацыяльна-эканамічнага маніторынгу ВШЭ, паведамляе РБК.

Для падрыхтоўкі маніторынгу ВШЭ заказвае ў УЦВГД спецыяльнае выбарачнае абследаванне насельніцтва. Вынікі апытання паказваюць суб'ектыўнае ўспрыманне беднасці, дапаўняючы аб'ектыўныя звесткі Расстата (напрыклад, па ўзроўнях заробкаў і выдаткаў насельніцтва). Суб'ектыўны паказчык беднасці складваецца на скрыжаванні ацэнкі апытаных свайго матэрыяльнага становішча (па шкале ад «вельмі дрэннага» да «вельмі добрага») і ацэнкі сваіх спажывецкіх магчымасцяў (ці стае грошай на куплю ежы, абутку, мэблі, аўтамабіля або нерухомасці).

Раней Расстат ацэньваў, што ў першым квартале 2016 году кожны шосты расеец (22,7 млн чалавек, 15,7% ад агульнай колькасці насельніцтва Расеі) жыў за мяжой беднасці. Гэтую лічбу можна суаднесці з паказчыкам так званай узгодненай суб'ектыўнай беднасці на аснове апытанняў ВШЭ: у зону такой суб'ектыўнай беднасці, калі рэспандэнт адначасова ацэньвае сваё матэрыяльнае становішча як дрэннае ці вельмі дрэннае і мае цяжкасці пры куплі ежы ці адзення, патрапіла 18,5% насельніцтва, паводле звестак чэрвеньскага апытання. Гэты паказчык расце другі месяц запар, у траўні ён ацэньваўся ў 16,1%, вынікае са звестак ВШЭ.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках