4 траўня 2024, Субота, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхароў Беларусі стала больш на 1590 чалавек

9
Жыхароў Беларусі стала больш на 1590 чалавек
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 ліпеня 2016 года склала 9 мільёнаў 500 тысяч чалавек.

У параўнанні з пачаткам 2016 года колькасць насельніцтва павялічылася на 1590 чалавек, інфармуе са спасылкай на Белстат БелаПАН.

Пры гэтым паводле таго ж Белстату ў студзені-чэрвені 2016 года міграцыйны прырост насельніцтва краіны склаў 4621 чалавек. У асноўным да нас пераязджалі з краін СНД. За першыя шэсць месяцаў года ў Беларусь адтуль прыехала 7728 чалавек, з іх з Расейскай Федэрацыі, Украіны і Казахстана - 6756 чалавек. Гэта 87,4% ад агульнай колькасці мігрантаў.

За шэсць месяцаў 2016 года ў Беларусі нарадзілася 58266 дзяцей. Гэта на 1718 (на 3%) больш, чым у першай палове мінулага года. Лідары па колькасці нованароджаных - Менск (10904 дзяцей) і Берасцейская вобласць (9252 дзіцяці).

Колькасць памерлых за той жа перыяд склала 61297 чалавек і ў параўнанні са студзенем-чэрвенем 2015 года зменшылася на 1329 чалавек (на 2,1%). У першым паўгоддзі гэтага года ў Беларусі зарэгістравана 26644 шлюбы. Афіцыйна скасавалі шлюб 16459 сем'яў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках