4 траўня 2024, Субота, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы паломнікаў чакаюць папу Францыска ля падножжа Яснай Гуры ў Польшчы

У Чэнстахову пантыфік ляціць не гелікоптэрам, а едзе на аўтамабілі. Аўтастрада А4 закрытая.

Сёння, у другі дзень свайго візіту ў Польшчы, папа Францыск будзе ў Чэнстахове, дзе а 10.30 узначаліць святую Імшу, прымеркаваную тысяча пяцідзесятай гадавіне Хрышчэння Польшчы, паведамляе «Радыё Польшча».

ФОТА: PAP/LESZEK SZYMAŃSKI

На просьбу пантыфіка, а таксама праз дрэнныя метэаўмовы папа Францыск у Чэнстахову з Кракава не паляціць на гелікоптэры, а паедзе на аўтамабілі. Аўтастрада А4 і ўнутраная дарога «нумар адзін» у накірунку Чэнстахова закрытая.

Там, каля Яснай Гуры ў Чэнстахове сустрэчы з папам Францішкам чакаюць тысячы паломнікаў. Уваход ва ўсе сектары быў адкрыты з двух гадзін ночы да сямі раніцы. Пасля гэтага магчымасці свабоднага перамяшчэння няма.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках