4 траўня 2024, Субота, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дамы тытулаваных беларускіх спартоўцаў на беразе Менскага мора і ў Драздах

50

Як уладкаваліся спартоўцы, якія вярталіся з спаборніцтваў у Беларусь чэмпіёнамі.

Як вядома, на радзіме многія з іх атрымлівалі бонусы ў выглядзе ўчасткаў у прэстыжных раёнах або ключы ад новенькіх кватэр, піша tut.by.

У знакамітай тэнісісткі Вікторыі Азаранкі ёсць нерухомасць і ў Амерыцы, і ў Менску. Вядома, што спартоўка пабудавала ў Веснінцы вялікі катэдж на першай берагавой лініі вадасховішча Дразды. Участак знакамітай тэнісістцы быў выдзелены Лукашэнкам у 2011 годзе. Дом ужо дабудаваны, але жылым не выглядае. Мясцовыя жыхары запэўніваюць, што Вікторыю тут даўно не бачылі. Праўда, калі б яна і сапраўды прыязджала, то гэтага ніхто б і не заўважыў - паміж сабой тут мець кантакты не прынята.

ДОМ ВІКТОРЫІ АЗАРАНКІ Ў ВЕСНІНЦЫ.

Вядома таксама, што ў мінулым годзе Вікторыя Азаранка набыла дом на Манхэтэн-Біч у Каліфорніі за 7 мільёнаў даляраў.

ДОМ ВІКТОРЫЯ Ў КАЛІФОРНІІ.

Біятланістка Дар'я Домрачава з нядаўніх часоў пражывае ў Аўстрыі, але і на радзіме ў яе будзе сваё жыллё. У вёсцы Лапаровічы на беразе Менскага мора Дар'я ўжо дабудоўвае вялікі дом, дзе плануе жыць разам з мужам - нарвежскім біятланістам Б'ёрндаленам. Дом для Дар'і праектаваў яе родны брат - архітэктар Мікіта Домрачаў.

Суседзі Дар'і - знакамітыя спартоўцы. Адразу ад яе дома, на другой берагавой лініі, ужо пабудаваліся знакамітыя футбалісты: абаронца салігорскага «Шахцёра» Аляксандр Юрэвіч, нападнік БАТЭ Віталь Радзівонаў, галоўны трэнер «Уфы» Віктар Ганчарэнка.

Дом футбаліста: Аляксандра Юрэвіча, Віктара Ганчарэнкі І Віталя Радзівонава.

Тытулаваны футбаліст Аляксандр Глеб таксама пасяліўся ў Лапаровічах. Мясцовыя жыхары кажуць, што вялікі асабняк спартовец не будаваў, а купіў ужо гатовы.

ДОМ АЛЯКСАНДРА ГЛЕБА.

Спадабалася ўзбярэжжа Менскага мора і тэнісісту Максіму Мірнаму - там ён пабудаваў асабняк з тэнісным кортам.

Знакамітасці, што бываюць у гасцях у пары Мірных, нярэдка выкладаюць фота ў сваіх сацыяльных сетках. Напрыклад, нядаўна ў Мірных гасцявала спявачка Галіна Шышкова і апублікавала фота з такім подпісам: «Стаю вось уся такая... каля легендарнай альтанкі))) гэта не проста альтанка, гэта альтанка, якая збірае сяброў))) на якой увекавечаны прозвішчы, у тым ліку і маё))) у гасцях у Ксеніі і Максіма Мірных)». Калі ўважліва паглядзець на здымак, то можна і прачытаць прозвішчы сяброў, у ліку якіх - біятланістка Дар'я Домрачава.

Дарэчы, у Максіма Мірнага, як і ў Вікторыі Азаранкі, ёсць уласны дом у Амерыцы, дзе сям'я пражывае ў перыяд падрыхтоўчага сезона і правядзення турніраў.

Тытулаваны беларускі хакеіст Аляксей Калюжны пабудаваў дом у Драздах. Там у свой час прэзідэнт вылучыў на хакейную каманду тры ўчасткі - Аляксею Калюжнаму, Уладзіміру Цыплакову і Руслану Салею.

ФОТА: SPORTS.RU

Дом Руслана Салея, застаўшыся без гаспадара, некаторы час прапаноўваўся ў арэнду.

Тытулаваныя беларускія спартоўцы жывуць і ў Ржаўцы - катэджным пасёлку ў межах Менска. Там, напрыклад, пабудаваў свой дом прызёр Алімпійскіх гульняў фрыстайліст Дзмітрый Дашчынскі. Участак яму выдзелілі яшчэ ў 2006 годзе, будаўніцтва дома завяршылася адносна нядаўна.

Тут жа, у Ржаўцы, пабудавалі дамы велагоншчыца Наталля Цылінская і штурхальніца ядра Наталля Міхневіч.

Тытулаваныя фрыстайлісты Ала Цупер і Антон Кушнір пасля бліскучага выступу на Алімпіядзе ў Сочы ў 2014 годзе атрымалі кватэры ў «Доме Чыжа».

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках