4 траўня 2024, Субота, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін змяніў амбасадара Расеі ва Украіне

1
Пуцін змяніў амбасадара Расеі ва Украіне
Уладзімір Булавін
ФОТА: ІЛЛЯ ЦІМІН/РІА НОВОСТИ

На змену Міхаілу Зурабаву можа прыйсці выхадзец з сілавых структур.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін вызваліў Міхаіла Зурабава ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара РФ ва Украіне. Пуцін падпісаў адпаведны ўказ, паведамляе прэс-служба Крамля.

Як піша РБК са спасылкай на свае крыніцы, новым расейскім паслом можа стаць цяперашні паўнамоцны прадстаўнік у Прыволжскай федэральнай акрузе Міхаіл Бабіч.

Міхаіл Бабіч - выхадзец з сілавых структур. Ён служыў у ВДВ і войсках КДБ, а таксама кіраваў карпарацыяй Антэй, не даўгі час быў памочніка кіраўніка памежнай службы ФСБ.

Міхаіл Зурабаў працаваў расейскім паслом ва Украіне з 2009 года. Ён змяніў на гэтай пасадзе Віктара Чарнамырдзіна.

За час працы Зурабава ў 2010 годзе было дасягнутае пагадненне аб падаўжэнні знаходжання Чарнаморскага флоту, ішлі перамовы аб уступленні Украіны ў Еўразійскі эканамічны саюз.

З лютага да чэрвеня 2014 года на фоне Рэвалюцыі годнасці ва Украіне Зурабаў быў адкліканы ў Маскву для кансультацый.

Як пісалі СМІ ў 2015 годзе, прэтэнзіі да працы Зурабава мелі не толькі грамадскія дзеячы, але і палітыкі.

«Ягоная дзейнасць не спрыяла прадухіленню росту антырасейскіх настрояў у суседняй краіне і прадухіленню Майдана», - гаварылася ў лісце КПРФ да кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова.

Таксама СМІ і экспэрты адзначалі блізкасць Зурабава з Пятром Парашэнкам, які стаў прэзідэнтам Украіны ў 2014 годзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках