26 красавiка 2024, Пятніца, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На пікет «За свабоду» ў Менску напаў мужчына з нажом

21
На пікет «За свабоду» ў Менску напаў мужчына з нажом
ФОТА: SVABODA.ORG

На пікет для збору подпісаў за Юрася Губарэвіча адбыўся ўзброены напад.

Інцыдэнт адбыўся ў Менску каля будынка №12 па вуліцы Гінтаўта прыкладна а 16-й гадзіне. Намеснік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч збірае подпісы за вылучэнне кандыдатам у «дэпутаты» па 108-й Каліноўскай акрузе ў Менску.

У каментары «Еўрарадыё» палітык распавёў, што на пікет напаў мужчына, узброены нажом або нейкім іншым вострым прадметам.

«Нейкі мужчына гадоў 40-45 падыходзіў да пікету, распытваў, што за кандыдат, якія структуры ён прадстаўляе. Досыць агрэсіўна выказваўся ў бок зборшчыка. І потым праз нейкі час ён падышоў з нажом або з нейкім вострым прадметам і адпілаваў палову бел-чырвона-белага сцяга, які ўвесь час прысутнічае на маіх пікетах».

Сфатаграфаваць нападніка ўдалося толькі са спіны. Фатаграфіі Губарэвіч абяцае агучыць увечары.

На месца здарэння прыбыў капітан міліцыі, які апытаў зборшчыка подпісаў Змітра Трацяка і сведак здарэння. Губарэвіч кажа, што будзе намагаць, каб міліцыя распачала справу згодна з фактам нападу.

Сбор подписей за Юрия Губаревича.
Фото Геннадий Веретинский
Милиция на месте нападения на пикет на улице Калиновского, 10 июля.
Фото: рух.by
Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках