26 красавiка 2024, Пятніца, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маладзечне напалі на пікет БХД

19

Чалавек у цывільным адзенні з відэакамерай спрабаваў справакаваць бойку з Віталём Рымашэўскім.

29 ліпеня сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі і лідар Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч наведалі Маладзечна, дзе ў цэнтры горада ўзялі ўдзел у пікеце спікера БХД Паўла Пракаповіча.

На пікет прыйшоў чалавек у цывільным адзенні, які з адлегласці менш за метр здымаў усё на відэакамеру, але прадставіцца адмовіўся, сказаўшы, што ён - «звычайны грамадзянін». Да пікета ён падыходзіў менавіта тады, калі ля яго стаяла найбольшая колькасць маладзечанцаў. На просьбы Віталя Рымашэўскага адысці і не здымаць ён спрабаваў справакаваць бойку, некалькі разоў штурхнуўшы яго, паведамляе сайт bchd.info.

Знік ён толькі пасля таго, як маладзечанцы сталі абурацца ягонымі паводзінамі і выклікалі міліцыю. Каб прыехалі міліцыянты, спатрэбілася тры выклікі і 30 хвілін. «Яны з вялікай неахвотай склалі пратакол. Мы склалі заявы ў Следчы камітэт і РАУС на парушэнне выбарчага заканадаўства. Пры гэтым сябра акруговай камісіі, акрамя абвінавачванняў прамоўцы БХД, нічога не гаварыла і на просьбы звярнуць увагу на чалавека з камерай не рэагавала. Сышла яна таксама да прыезду міліцыі», - адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Нагадаем, што ўчора невядомы з нажом напаў на пікет руху «За свабоду» ў Менску.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках