26 красавiка 2024, Пятніца, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курды паспрабавалі штурмаваць вайсковую базу ў Турцыі

1
Курды паспрабавалі штурмаваць вайсковую базу ў Турцыі
ФОТА З САЙТА ROSBALT.RU

Чальцы Рабочай партыі Курдыстана (РПК) распачалі спробу штурму вайсковай базы ў турэцкай правінцыі Хакяры.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўнікоў узброеных сіл Турцыі.

Паводле іх інфармацыі, турэцкія вайскоўцы знішчылі 35 нападнікаў.

Як паведамляе агенцтва Anadolu са спасылкай на Генштаб Турцыі, курды спрабавалі патрапіць на вайсковую базу на пагорках Бейбута раёна Юксекава. Чальцы забароненай у Турцыі арганізацыі былі выяўленыя дзякуючы сістэмам выведкі і сачэння. 23 з іх былі забітыя падчас паветранай аперацыі, яшчэ чацвёра - падчас наземнай, паведамілі ў Генштабе.

Напярэдадні курды таксама ўчынілі напад у Хакяры: у выніку загінулі восем вайскоўцаў, яшчэ 25 атрымалі раненні.

Фармаванні РПК базуюцца на паўднёвым усходзе Турцыі, а таксама ў прымежных раёнах Ірака. Яны вядуць узброеную барацьбу супраць турэцкіх уладаў і патрабуюць аўтаноміі. У 2013 годзе лідар РПК Абдула Аджалан, які адбывае пажыццёвае зняволенне на выспе ў Мармуровым моры, заклікаў сваіх прыхільнікаў спыніць баявыя дзеянні і ўступіць у перамовы з уладамі. Аднак замірэнне пратрымалася нядоўга, і летам 2015 года сутыкненні аднавіліся. У Турцыі РПК прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках