29 красавiка 2024, панядзелак, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі абмежаванае купанне ў 36 зонах адпачынку

1
У Беларусі абмежаванае купанне ў 36 зонах адпачынку

Спецыялісты выявілі парушэнні на 230 зонах з 1167 правераных.

Санэпідслужбы абмежавалі купанне ў вадаёмах 36 зон адпачынку ў Беларусі, паведамляе tut.by са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

З 22 да 28 ліпеня спецыялісты правялі абследавання. На 230 зонах рэкрэацыі з 1167 правераных парушаныя санітарныя нормы ў частцы абсталявання і ўтрымання грамадскіх туалетаў, стаянак аўтатранспарту, кабінак для пераапранання, кантэйнерных пляцовак і кантэйнераў для збору цвёрдых камунальных адходаў.

Таксама праведзены лабараторныя даследаванні 1838 пробаў вады, 88 з іх не адпавядалі ўстаноўленым гігіенічным нарматывам.

Дзецям і дарослым купацца не рэкамендуецца ў 23 зонах адпачынку ва ўсіх абласцях краіны.

Берасцейская вобласць:

• сажалка Боханава ў Лунінцы;

• пляж «Цэнтральны» (левы бераг) на Мухаўцы ў Берасці;

• пляж на вуліцы Кастрычніцкай рэвалюцыі (Вяслярны канал) у Берасці;

• возера Мотальскае ў Іванаўскім раёне;

Гомельская вобласць:

• пляж на Дняпры ў Рагачове;

• левабярэжжа ракі Прыпяць ад аўтамабільнага моста да рэчышча ракі Мерлявіцы ў Мазыры;

Гарадзенская вобласць:

• сажалка ля вёскі Сухаўляны ў Гарадзенскім раёне;

• сажалка на праспекце Незалежнасці ў Слоніме;

Менская вобласць:

• пляж на рацэ Случ у Слуцкім раёне;

• пляж на вадасховішчы Салігорскае ў Салігорску;

• вадасховішча Руднянскае ў вёсцы Рудня, Слуцкі раён;

• пляж у Любані;

• месца купання ў аграгарадку Лань ў Нясвіжскім раёне;

• месца купання ў вёсцы С. Ліпка ў Нясвіжскім раёне;

• месца купання ў вёсцы Наруцевічы ў Нясвіжскім раёне;

Менск:

• пляжы №№2, 5, 7 вадасховішча «Дразды»;

• пляжы №№2, 3, 4, 8, 9 Заслаўскага вадасховішча;

Магілёўская вобласць:

• Грабянёўскае возера ў Магілёве;

• гарадскі пляж на Дняпры ў Магілёве;

• пляж на Дняпры каля вёскі Палыкавічы ў Магілёўскім раёне;

• пляж на Вільчыцкім вадасховішчы ў Магілёўскім раёне;

• пляж санаторыя «Шыннік» ААТ «Белшына» ў Бабруйску;

• пляж на рацэ Жадунька ў Хоцімску;

Таксама дзецям нельга купацца яшчэ ў 13 зонах адпачынку.

Гомельская вобласць:

• пляж «Каскад 1» і «Каскад 2» у Гомелі;

• пляж на Прыпяці ў Нароўлі;

• пляж на возеры Святое ў Рагачове;

• гарадскі пляж (заліў) на Дняпры ў Рэчыцы;

Гарадзенская вобласць:

• зона адпачынку «лесапаркавая тэрыторыя «Урочышча «Пышкі» з пляжам на Нёмане (сцежка здароўя)» у Горадні;

• месца масавага адпачынку на возеры Кань-Белае ў вёсцы Азёры;

• сажалка ля аграгарадка Луцкаўляны ў Гарадзенскім раёне;

Менская вобласць:

• пляж на Любанскім вадасховішчы ў Любанскім раёне;

• вадаём на вуліцы Нёманскай і Інтэрнацыянальнай ва Уздзе;

Магілёўская вобласць:

• пляж ДУП «Санаторый імя У.І. Леніна» ў Бабруйску;

• гарадскі пляж №1 у Бабруйску;

• гарадскі пляж на Дняпры ў Шклове.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках