28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння апоўначы выйшла восьмая кніга пра Гары Потэра

Сёння апоўначы выйшла восьмая кніга пра Гары Потэра

Многія кніжныя крамы ў Брытаніі працавалі ў ноч на нядзелю ў сувязі з выхадам кнігі.

Аўтарка адной з самых папулярных кніжных эпапеі ў гісторыі Джоан Роўлінг высока адгукнулася аб сваіх фанатах, якія захавалі ў таямніцы сюжэт п'есы «Гары Потэр і акаяннае дзіцё», прэм'ера якой адбылася ў суботу ў Лондане, паведамляе расейская служба BBC.

«Я так рада, што мы дачакаліся гэтага дня, нічога не сапсаваўшы», - заўважыла шатландская пісьменніца.

Апоўначы ў Лондане (02:00 паводле менскага часу) стартаваў продаж кніг з тэкстам п'есы на ангельскай мове. Такім чынам Роўлінг зрабіла сабе своеасаблівы падарунак: 31 ліпеня ёй спаўняецца 51 год.

Многія кніжныя крамы ў Брытаніі працавалі ў ноч на нядзелю ў сувязі з выхадам кнігі.

У верасні п'еса выйдзе на расейскай мове.

Адказваючы на пытанні журналістаў пра магчымую брадвейскую пастаноўку, Роўлінг сказала, што была б рада і гэтаму: «Хачу, каб яе пабачыла максімальна магчымая колькасць фанатаў Потэра».

Дзеянне п'есы адбываецца праз 19 гадоў пасля падзей фінальнага рамана сагі «Гары Потэр і дары смерці».

З 1997 года кніжная серыя пра чараўніка ў акулярах разышлася накладам больш за 450 млн экзэмпляраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках