29 красавiка 2024, панядзелак, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У турме Парагвая знайшлі «нумар-люкс» наркабарона

8

Парагвайскі паліцыянты выявілі шыкоўную камеру з канферэнц-залай, плазменным тэлевізарам і кухняй.

«Нумар» знаходзіўся ў турме, дзе ўтрымліваўся бразільскі наркабарон Жарвіс Шыменес Паван, паведамляе расейская служба ВВС.

У спальні Павал меў спартыўныя трэнажоры

У спальні Павал меў спартыўныя трэнажоры
Фотa: AFP

Як паведамляюць СМІ Парагвая, інтэр'ер унікальнай турэмнай камеры ў калоніі Такумбу пад Асунсьёнам ужо дэмантаваны.

Акрамя таго, вартавым парадку ўдалося даведацца, што Паван збіраўся збегчы, падарваўшы сцяну пенітэнцыярнай установы выбухоўкай.

У дачыненні да кіраўніцтва турмы Такумбу праводзіцца расследаванне з мэтай высветліць, як яно магло дапусціць уладкаванне «нумара-люкса».

Шыкоўныя ўмовы ўтрымання ў турме маглі забяспечыць кожнаму вязню, гатоваму плаціць
Фотa: AFP
Фото: AFP
Апартаменты Павана насамрэч былі занадта ўтульнымі для турэмнай камеры
Фотa: AFP
Затое бібліятэка мела шмат ягоных любімых ВІДЭА
Фотa: AFP
У гардэробе наркабарона турэмнага адзення не выяўлена
ФОТА: AFP

Зняволеныя Такумбу распавялі журналістам, што за знаходжанне ў сваіх апартаментах Паван браў ўнёсак 5 тысяч даляраў без уліку штотыднёвай арэнднай платы ў 600 даляраў.

«Гэта быў самы папулярны чалавек у нашай турме», - расчуліўся у размове з журналістамі арыштант Антонія Гансалес.

Акрамя кандыцыянера і ваннага пакою, у «камеры-люкс» знаходзілася багатая калекцыя DVD, у якой быў серыял пра жыццё знакамітага калумбійскага наркабарона Пабла Эскабара, забітага ў 1993 годзе.

Дарэчы, улады Калумбіі ўклалі з Эскабара ўгоду, дазволіўшы яму ўладкаваць турэмную камеру на свай меркаванне.

Павана збіраліся экстрадаваць у Бразілію ў 2017 годзе, калі ў яго скончыўся б тэрмін паводле справы аб адмыванні грошай.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках