29 красавiка 2024, панядзелак, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» выклікаюць у міліцыю

3
Актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» выклікаюць у міліцыю
ФОТА: SVABODA.ORG

На Максіма Вінярскага і Леаніда Кулакова склалі пратаколы за акцыю 27 ліпеня на праспекце Незалежнасці ў Менску.

Актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леаніда Кулакова і каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Максімa Вінярскага «запрасілі» ў міліцыю для азнаямлення з пратаколамі.

Гаворка ідзе аб удзеле актывістаў у акцыі, якая прайшла раніцай 27 ліпеня на плошчы Незалежнасці ў Менску і прысвячалася 25 угодкам прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце.

Пра гэта сёння «Радыё Свобода» паведаміў актывіст Леанід Кулакоў.

«Патэлефанавалі з міліцыі, каб з заўтрашняга дня прыходзіў азнаёміцца з пратаколам. Адмовіўся, бо мяркую, што нічога не парушаў. Мы выйшлі са сцягамі на плошчу, але ніякіх плакатаў і лозунгаў не было. Проста нагадалі грамадству, што быў такі дзень, калі прынялі дэкларацыю аб незалежнасці і гэты дзень адзначаўся як дзяржаўнае свята. Што тут незаконнага? Дарэчы, мяне аб незаконнасці акцыі на плошчы ніхто не папярэджваў», - растлумачыў Леанід Кулакоў.

Са словаў актывіста, Максім Вінярскі таксама адмовіўся ісці ў міліцыю для азнаямлення са складзеным на яго пратаколам.

Нагадаем, 27 ліпеня а 8:30 у Менску на плошчы Незалежнасці і ў пачатку праспекта Незалежнасці прайшла акцыя, прысвечаная прыняццю ў гэты дзень ў 1990 годзе Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі.

Больш за 20 актывістаў расцягнуліся ланцугом з бел-чырвона-белымі сцягамі ў руках. Акцыя доўжылася амаль 1,5 гадзіны. Мінакам былі раздадзеныя бел-чырвона-белыя стужкі.

Затрыманняў удзельнікаў падчас акцыі не было, але міліцыянты адразу ж пачалі складаць пратаколы на актывістаў, чые прозвішчы ведалі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках