29 красавiка 2024, панядзелак, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запазычанасць прадпрыемстваў у крэдытах вырасла

Запазычанасць прадпрыемстваў у крэдытах вырасла

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць прамысловых прадпрыемстваў з пачатку года вырасла на 15,3% да 28 трыльёнаў 624,9 мільярдаў рублёў.

Вонкавая пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць павялічылася за пяць месяцаў гэтага года на 1,3% і на 1 чэрвеня склала 8 трлн 199,3 млрд рублёў. За травень яна знізілася на 6,7%, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Белстат.

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць вырасла з пачатку года на 20,4% да 41 трлн 103 млрд рублёў, за травень - на 2,6%. Вонкавая пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць павялічылася з 1 студзеня 2016 года на 7,5% і на 1 чэрвеня склала 10 трлн 164 млрд рублёў. За травень яна вырасла на 0,02%.

На 1 чэрвеня 2016 года пратэрмінаваную крэдыторскую запазычанасць мелі 1.288 прамысловых прадпрыемстваў, ці 76,3%, пратэрмінаваную дэбіторскую запазычанасць - 1.493 прадпрыемствы, або 88,6%.

Пратэрмінаваная запазычанасць у крэдытах і пазыках беларускіх прамысловых арганізацый на 1 чэрвеня склала 11 трлн 9 млрд рублёў і вырасла ў параўнанні з 1 студзеня 2016 года ў 1,4 разы. За травень гэты паказчык павялічыўся на 8,9%.

Агулам запазычанасць у крэдытах і пазыках склала 368,2 трлн рублёў, што на 7% больш, чым на пачатак года, і на 1,5%, чым на 1 траўня 2016 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках