29 красавiка 2024, панядзелак, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Альфрэд Кох: Расейцам вельмі хутка давядзецца за ўсё дорага заплаціць

16

Былы віцэ-прэм'ер Расеі пракаментаваў заявы Мінфінансаў РФ пра недахоп грошай і новыя кадравыя прызначэнні Пуціна.

Учора намесніца міністра фінансаў Расеі Таццяна Несцярэнка заявіла пра тое, што будзе недахоп грошай на заробкі: «Выглядае ўсё ціха і паспяхова, але насамрэч мы ўжо знаходзімся ў гэтым цэнтры шторму».

Расейская спявачка Наталля Вятліцкая, якая даўно жыве ў Гішпаніі, у «Фэйсбуку» адрэагавала на свежую заяву Міністэрства фінансаў Расеі, звязаўшы яго трывожны прагноз з фатаграфіяй Уладзіміра Пуціна з новымі кіраўнікамі Калінінградскай і Тульскай абласцей - выхадцамі з ФСБ і ФСО (Федэральнай службы аховы).

«Мабыць, таму яны на ўсе пасады цяпер спешна расстаўляюць ахоўнікаў, у надзеі, што калі іх пачнуць разбураць, яны нібыта змогуць кіраваць сітуацый. Але нічога ім не дапаможа».

Былы віцэ-прэм'ер Расеі Альфрэд Кох на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» таксама адгукнуўся:

«Нечаканае з'яўленне новых пуцінскіх губернатараў, паўнамоцных прадстаўніцоў і кіраўнікоў устаноў з цемры спецслужбаў, людзей без біяграфіі, без учынкаў і без твару, нагадвае мне з'яўленне адкуль не вазьміся Мікалая Яжова.

З'явіўся з нябыту гэты маленькі злосны карлік. Наламаў дроў і знік у расстрэльным калідоры, гэтак жа, як і сотні тысяч ягоных ахвяр...

Маленькі кволы тхор быў з'едзены дзяржаўніцкім кадаўрам так жа меланхалічна і абыякава, як і Вавілаў з Мандэльштамам...

З'яўленне такіх персанажаў кажа нам: мы на парозе вялікіх падзей, браты! Надышла пара расплаціцца за адлігу... Яна была вельмі вялікай. Значыць, і плата будзе не меншай.

А мы, наіўныя, думалі, што тая свабода дасталася нам дарма. Але, не... За ўсё давядзецца плаціць».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках