28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ера Казахстана аштрафавалі за парушэнне ПДР падчас велапрабегу

11

Беларускага дыктатара ў аналагічнай сітуацыі ДАІ штрафаваць адмовілася, назваўшы яго «недатыкальным».

Прэм'ер-міністр Казахстана Карым Масімаў аплаціў штраф сумай 10 605 тэнге (прыблізна $30) за парушэнне правілаў дарожнага руху, дапушчанае падчас велапрабегу, паведаміла прэс-служба ўрада Казахстана.

«Падставай для штрафу паслужыла фатаграфія, зробленая на аўтамагістралі Астана-Баравое, дзе язда на ровары забароненая», - гаворыцца ў паведамленні.

Фатаграфія была выкладзеная на асабістай старонцы прэм'ер-міністра ў сацыяльнай сетцы Instagram, і выклікала шырокае абмеркаванне сярод карыстальнікаў сеткі.

«Прэм'ер-міністр адрэагаваў на абмеркаванне ў сацыяльных сетках і заплаціў штраф», - адзначаецца ў паведамленні.

Сам прэм'ер з гэтай нагоды напісаў наступнае на сваёй старонцы ў Instagram: «Законы і правілы для ўсіх аднолькавыя. І для прэм'ера на ровары таксама».

Да запісу Масімаў прыклаў скрыншот квітанцыі аб аплаце штрафу.

Нагадаем, што 6 кастрычніка 2015 года Лукашэнка ездзіў па МКАД-2 непрышпілены.

У адказ на запыт беларускіх карыстальнікаў сеткі, ці будзе дыктатар аштрафаваны за парушэнне ПДР, выконваючы абавязкі начальніка ДАІ Менска Сяргей Рудэнка заявіў, што адміністрацыйны працэс пачынацца не будзе, бо Лукашэнка валодае недатыкальнасцю.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках