29 красавiка 2024, панядзелак, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паказвайце кішэні: у Беларусі будуць правяраць фінансавую здатнасць усіх інвестараў

11
Паказвайце кішэні: у Беларусі будуць правяраць фінансавую здатнасць усіх інвестараў

Увайшла ў дзеянне пастанова ўрада №563, якая ўстанавіла новы парадак укладання, змены i спынення інвестыцыйных кантрактаў.

Дакумент быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пастановай, сярод іншага, зацверджаны парадак конкурсу для выбару інвестара ў выпадках, калі на адну дзялянку прэтэндуе некалькі інвестараў; парадак узгаднення пераліку тавараў, работ і паслуг, маёмасных правоў, набытых на тэрыторыі Беларусі або ўвезеных у краіну і выкарыстаных для будаўніцтва, абсталявання аб'ектаў, прадугледжаных дамовай.

Акрамя таго, дакументам вызначаны парадак, паводле якога інвестара могуць вызваліць ад адказнасці ад выплаты сум льгот і прэферэнцый, прадугледжаных у рамках пагаднення, ці даць растэрміноўку і адтэрміноўку выплаты штрафу, адсоткаў у выпадку выяўленых парушэнняў.

Але экспэрты звяртаюць увагу яшчэ на адзін нюанс. Паводле задумы распрацоўнікаў, новы парадак укладання інвестыцыйнага кантракту павінен адпудзіць нядбайных інвестараў.

«Ужо на этапе падачы заявы (прапановы) аб укладанні кантракту інвестар мае падаць у мясцовы выканкам копію аўдытарскага пагаднення (гэта высновы ў выніку фінансавага Due Diligence). У дакуменце будзе змяшчацца ацэнка фінансавага стану інвестара і яго магчымасцяў інвеставаць у заяўленай суме. Акрамя гэтага могуць быць пададзеныя і выпіскі банка аб рэшце грошай на банкавым рахунку, лісты банкаў ці іншыя дакументы, якія пацвердзяць намеры іншых асоб (напрыклад, партнёраў) даць інвестару сродкі», - растлумачыў tut.by юрыст практыкі будаўніцтва і нерухомасці REVERA Аляксандр Антонаў.

Раней дзейнае заканадаўства патрабавала гэтыя звесткі толькі калі інвестар прэтэндаваў на атрыманне дадатковых ільгот, якія не прадугледжаныя дэкрэтам №10. Цяпер гэтае патрабаванне адзінае і абавязковае для ўсіх.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках