1 траўня 2024, Серада, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З аэрапорта Таліна эвакуявалі людзей праз паведамленне пра бомбу

З аэрапорта Таліна эвакуявалі людзей праз паведамленне пра бомбу

Адзін з пасажыраў заявіў, што ў ягоным багажы выбуховае прыстасаванне.

Пасажыраў Талінскага аэрапорта эвакуявалі ў ноч на суботу праз пасажыра, які заявіў, што ў ягоным багажы знаходзіцца выбуховае прыстасаванне, паведаміла прэс-служба Пых'яскай (Pohja) прэфектуры паліцыі.

Праз пагрозу з аэрапорта былі эвакуяваныя 200 чалавек, паведамляе Інтэрфакс.

Пасажыр зрабіў сваю заяву ў 5:30, людзей пусцілі назад у аэрапорт у 06:24.

На гэты момант паліцыя затрымала таго чалавека. Супраць яго распачатая крымінальная справа паводле артыкула пра «цяжкое парушэнне грамадскага парадку». Парушальніка можа чакаць штраф або турэмнае зняволенне на тэрмін да пяці гадоў.

Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошнія тры дні. У чацвер п'яны 39-гадовы мужчына ў Талінскім аэрапорце паведаміў пра пагрозу для самалёта, які вылятаў у Кіеў. Пазней п'яны мужчына, які пагражаў, сказаў, што гэта быў жарт. Яго даставілі ў аддзяленне і пачалі крымінальную справу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках