2 траўня 2024, Чацвер, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы ў Ерэване беларускі IT-спецыяліст вылецеў у Маскву

4
Затрыманы ў Ерэване беларускі IT-спецыяліст вылецеў у Маскву
СЯРГЕЙ МІРОНАЎ

Сяргей Міронаў працуе праграмістам у беларуска-расейскай кампаніі «Сінезіс» і падазраецца ў гандлі зброяй.

Сяргей Міронаў, які раней быў затрыманы ў Ерэване на запыт ЗША, вылецеў у Маскву. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на адваката Карэна Нерсісяна.

«Мой падабаронны вылецеў з Ерэвана ў Маскву», - прыводзіць агенцтва словы абаронцы.

27 жніўня ў сталіцы Арменіі Ерэване на запыт ЗША праваахоўныя органы затрымалі 30-гадовага грамадзяніна РФ Сяргея Міронава, які працуе ў беларускай IT-кампаніі. Амерыканскія ўлады падазраюць яго ў незаконнай перадачы вайсковай тэхналогій і адмыванні $50 тыс.

Прычынай запыту ЗША на экстрадыцыю Міронава стала спроба набыцця ім паляўнічага прыбору начнога бачання і іншага абсталявання, якое выкарыстоўваецца паляўнічымі.

У Дзярждэпартаменце ЗША каментаваць затрыманне праграміста адмовіліся і перанакіравалі ўсе пытанні да ўладаў Арменіі.

Абаронца зазначыў, што Міронаў працуе праграмістам у беларуска-расейскай кампаніі «Сінезіс», звязанай з РЧ і метрапалітэнам, і не мае доступу да якіх-небудзь сакрэтных тэхналогіяў.

29 жніўня суд у Ерэване адмовіўся задаволіць хадайніцтва пракуратуры аб часовым арышце Міронава і вызваліў яго.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках