2 траўня 2024, Чацвер, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве пройдзе VI фестываль беларускага кіно Bulbamovie

Bulbamovie - першы ў свеце фестываль, прысвечаны толькі беларускаму кіно.

Фестываль Bulbamovie праводзіцца з 2011 года. Лаўрэатамі фестывалю былі: Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў, Дарыя Юркевіч, Віктар Красоўскі, Марыя Матусевіч, Андрусь Такінданг, Арцём Лобач і шмат іншых удзельнікаў, з якіх стваралася асяроддзе маладых незалежных кінематографаў, піша novychas.by.

Bulbamovie прывяло да папулярызацыі моды на беларускае кіно і было штуршком для арганізатараў «Лістапада», які пару гадоў пазней увёў нацыянальны конкурс у сваю праграму.

У 2014 годзе Bulbamovie перамясцілася з Варшавы ў Менск, але паказы праходзяць таксама і ў польскай сталіцы.

VI фестываль Bulbamovie пройдзе ў Менску і ў Варшаве 21-23 кастрычніка 2016 года.

Да ўдзелу ў кінаконкурсе прымаюцца гульнявыя, дакументальныя і анімацыйныя фільмы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках