8 траўня 2024, Серада, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аштрафаванага за язду па «Кароне» хлопца скралі той самы самакат

1

Маладому чалавеку давядзецца заплаціць штраф $30, хоць самаката ў яго ўжо няма.

Самакат, на якім Дзяніс Тарманаў катаўся па «Кароне» і за што потым атрымаў штраф, скралі 31 жніўня. Пра гэта хлопец напісаў у сябе на Facebook. Усё адбылося на рынку ў Жлобіне, паведамляе tut.by.

- Пакінуў самакат ля плота ў цяньку. Нейкі час стаяў побач з ім, але потым адышоў на некалькі хвілін. Вярнуўся - а яго няма. Вінаваты сам, недагледзеў, - кажа Дзяніс.

Шукаць злодзея малады чалавек не збіраецца.

- Дай Бог здароўя гэтаму чалавеку, і калі хто яго ўбачыць, перадайце, каб па крамах не ездзіў, - напісаў ён у сябе ў Facebook.

Дарэчы, Дзяніс абскардзіў пастанову Фрунзенскага суда Менска, які палічыў катанне на самакаце па гандлёваму цэнтру дробным хуліганствам. Але Менгарсуд пакінуў усё без змен. Маладому чалавеку давядзецца заплаціць штраф 63 рублі (3 базавыя велічыні), хоць самаката ў яго ўжо няма.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках