8 траўня 2024, Серада, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі плывец перамог на этапе Кубка свету ў Бэрліне

Беларускі плывец перамог на этапе Кубка свету ў Бэрліне
ПАВАЛ САНКОВІЧ

Плывец Павал Санковіч 31 жніўня выйграў фінальны заплыў дыстанцыі 50 м на спіне на этапе Кубка свету ў Бэрліне.

У вырашальным заплыве ў 25-метровым басейне ён паказаў час 23,14 сек. Беларус апярэдзіў Станіслава Донца з Расеі - 23,40 сек. і бронзавага прызёра Бобі Харлі - 23,44 сек, паведамляе БелТА.

Днём раней на дыстанцыі 100 м на спіне Павел Санковіч заняў чацвёртае месца - 50,58 сек. Пераможцам стаў Станіслаў Данец - 50,06 сек.

Пасля завяршэння Алімпійскіх гульняў у Рыа, дзе Павел Санковіч выступаў на дыстанцыі 100 м батэрфляем у 50-метровым басейне (53,00 сек., 28-е месца), поспех у Берліне не першы.

На этапе Кубка свету ў парыжскім прыгарадзе Шартр беларускі плывец заваяваў сярэбраны медаль на дыстанцыі 50 м на спіне з вынікам 23,30 сек. і два бронзавыя медалі на дыстанцыях 100 м батэрфляем 50,44 сек. і 100 м на спіне 50,57 сек.

Спаборніцтвы таксама праходзілі на "кароткай вадзе". Чарговы этап Кубка свету ў плаванні ў 25-метровым басейне пройдзе 3 і 4 верасня ў Маскве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках