8 траўня 2024, Серада, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што змяняецца з 1 верасня: скасаванне абмежаванняў на вываз паліва і цэны цыгарэтаў

8
Што змяняецца з 1 верасня: скасаванне абмежаванняў на вываз паліва і цэны цыгарэтаў
Фото: onliner.by

У сувязі з адменай абмежаванняў прагназуюцца чэргі на мяжы Беларусі з краінамі ЕЗ.

З 1 верасня ў Беларусі скасоўваецца забарона на вываз паліва, у беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў зніжаецца норма абавязковага продажу валютнага даходу, а на мяжы Беларусі з Еўразвязам пачне функцыянаваць сістэма электроннай чаргі. І ўжо традыцыйна падаражэюць цыгарэты. Усе змены - у аглядзе tut.by.

Цяпер часцей, чым раз у 8 дзён: зняты абмежаванні на вываз паліва

З 1 верасня анулюецца забарона на вываз паліва з тэрыторыі Беларусі. Нагадаем, раней выязджаць за межы ЕАЭС (да 2014 года - Мытнага звязу) на адным і тым жа аўтамабілі з Беларусі можна было адзін раз у 8 дзён. Калі ж за мяжу даводзілася выязджаць часцей, то трэба было заплаціць мыту на паліва (якая залежыла ад экспартных мытаў нафты і нафтапрадуктаў).

Абмежаванні на вываз паліва былі ўведзеныя пасля дэвальвацыі беларускага рубля ў 2011 годзе. Цана паліва ў Беларусі ў дачыненні да валют моцна знізілася, і, каб не дапусціць вывазу яго за межы краіны і дзеля «стабілізацыі абстаноўкі ў пунктах пропуску праз дзяржмяжу Беларусі», улады прынялі шэраг абмежаванняў.

У сувязі са скасаваннем абмежаванняў у першыя дні прагназуюцца чэргі на мяжы Беларусі з краінамі ЕЗ.

На мяжы - электронная чарга

Ужо ў чацвер, 1 верасня, у міжнародным пункце пропуску «Берасце» пачне функцыянаваць сістэма электроннай чаргі аўтамабіляў.

Схема простая: для таго, каб перасячы беларуска-польскую мяжу праз гэты пункт пропуску тады, калі гэта вам зручна, а не ў парадку жывой чаргі, неабходна зарэгістравацца на сайце. Затым, запоўніўшы гэтыя звесткі і паказаўшы неабходны час выезду і інфармацыю пра кіроўцу, аплаціць кошт браніравання чаргі. У перадвыходныя, перадсвяточныя і выходныя дні, дзяржаўныя святы або святочныя дні ён складзе 1 базавую велічыню (21 рубель), у іншыя дні - 0,8 базавай велічыні.

Важна браніраваць час уезду ў пункт пропуску загадзя, бо сістэма можа зарэгістраваць патэнцыйнага кліента не пазней чым за 3 гадзіны да меркаванага часу перасячэння мяжы. Акрамя таго, час уезду ў пункт пропуску можна браніраваць за 90 сутак.

Аўтамабіль з бранёй заязджае ў зону чакання асобным каналам і атрымлівае свой нумар рэгістрацыі, які адлюстроўваецца на вялікім і малым электронным табло. Зону чакання аўтамабіль зможа пакінуць у забраніраваны час, рамкі якога маюць адну гадзіну.

Нацбанк зніжае нормы абавязковага продажу валютнага даходу на 10%

Нацбанк прыняў пастанову з 1 верасня 2016 года знізіць суму абавязковага продажу замежнай валюты для беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў да 20% ад сумы даходаў у замежнай валюце. Перш сума абавязковага продажу складала 30%.

На думку рэгулятара, гэтая мера дасць магчымасць актывізаваць інвестыцыйную і дзелавую актыўнасць суб'ектаў гаспадарання, будзе спрыяць стварэнню роўных умоў для эканамічных суб'ектаў дзяржаў ЕАЭС для развіцця іх экспартнага патэнцыялу.

І зноў падаражэюць цыгарэты

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя раздробныя цэны тытунёвых вырабаў. Таму з 1 верасня курцоў чакае чарговае падаражанне.

На 5 капеек стануць даражэйшымі амаль усе віды Pall Mall (пачак будзе каштаваць курцам не 1,65 рубля, а 1,70). Гэтак жа зменіцца кошт LD Red і LD Blue.

Акрамя таго, па 2 рублі 50 капеек за пачак цяпер будуць аддаваць пакупнікі такіх цыгарэт, як Mevius Blue і Mevius Silver. А пачак Winston ХStyle Dual Taste Limited Edition будзе з верасня каштаваць 2,35 рубля. За Rothmans трэба будзе аддаваць 1,70 рубля.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках