8 траўня 2024, Серада, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent упаў ніжэй за $46 за барэль

4
Кошт нафты Brent упаў ніжэй за $46 за барэль

Паводле стану на 18.10, нафта эталоннай маркі Brent таргуецца на Лонданскай біржы за $45,72 за барэль.

Кошт паўночнаморскай нафты Brent зніжаецца другі дзень запар, піша gordonua.com.

Як сведчаць звесткі таргоў, цягам 1 верасня лістападаўскія ф'ючарсы ўпалі ў кошце амаль на $1,5 за барэль, да $45,72.

Пры гэтым раніцай нафта таргавалася вышэй за $47 за барэль.

Спецыялізаваны партал Investing.com адзначае, што нафта таннее на фоне публікацыі звестак аб росце запасаў у ЗША, а таксама праз сумненні ўдзельнікаў рынку, што найбуйнейшыя экспарцёры зделеюць дамовіцца аб зніжэнні ўзроўню здабычы.

Сусветныя кошты нафты пачалі значна зніжацца ў 2014 годзе пасля коштаў $115-118 за барэль. У снежні 2015 года яны дасягнулі мінімумаў, якія апошні раз фіксаваліся ў ліпені 2004 года, - кошт Brent кпала да $36,14 за барэль, але затым пачаўся паступовы рост коштаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках