4 траўня 2024, Субота, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы: На ўчастку, дзе балатавалася Канапацкая, фіксавалася завышэнне прыходу

4
Праваабаронцы: На ўчастку, дзе балатавалася Канапацкая, фіксавалася завышэнне прыходу
Владимир Лабкович (слева) и Олег Гулак
Фото: «Радыё Свабода»

Афіцыйныя вынікі «выбараў» маюць не аб'ектыўны, а палітычны характар.

«Парламенцкія выбары» ў Беларусі не адпавядалі ключавым міжнародным стандартам правядзення дэмакратычных і свабодных выбараў, перакананыя ў кампаніі назірання «Праваабаронцы за свабодныя выбары», паведамляе «Радыё Свабода».

«Мы канстатуем, што «выбары» ў Беларусі не адпавядаюць міжнародным стандартам правядзення дэмакратычных і свабодных выбараў», - заявіў каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Падчас кампаніі ў выбарчыя камісіі быў уключаны мізэрны адсотак прадстаўнікоў апазіцыі, кандыдаты ў «дэпутаты» сустракаліся з цэнзурай падчас выступленняў на тэлевізіі і публікацыі сваіх перадвыбарных праграм, фіксаваліся шматлікія факты прымусу выбаршчыкаў да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні і завышэнне прыходу, а самі выбарчыя працэдуры для назіральнікаў былі закрытыя.

«На жаль, падчас гэтай кампаніі мы не ўбачылі таго прагрэсу, які нам абяцалі перад «выбарамі». Так, былі пэўныя пазітыўныя крокі, былі спробы ЦВК прадэманстраваць паляпшэнні. Але практыка сведчыць аб тым, што сістэма правядзення «выбараў» засталася нязменнай», - падкрэсліў старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак.

Больш за ўсё прэтэнзій у назіральнікаў да этапу датэрміновага галасавання. Тут праваабаронцы фіксавалі масавыя выпадкі прымусу да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні, а таксама значнае завышэнне ўладамі прыходу (розніца паміж звесткамі назіральнікаў і выбарчых камісій, як сказаў Лабковіч, склала 14,4%).

«Закрыцця выбарчых камісій прывяла да таго, што падчас датэрміновага галасавання нашы назіральнікі сутыкнуліся з масавымі і сістэматычнымі парушэннямі выбарчага заканадаўства. Гэта была горшая кампанія па колькасці парушэнняў у ходзе датэрміновага галасавання... Датэрміновае галасаванне ў тым выглядзе, як яно існуе ў Беларусі, цалкам сябе дыскрэдытавала», - сказаў Лабковіч.

Ключавой праблемай «выбараў» застаецца непразрыстасць падліку галасоў. Праваабаронцы падкрэсліваюць, што падлічваць галасы трэба так, каб кожны член выбарчых камісій і назіральнікі бачылі ўсе бюлетэні, але на практыцы гэтага няма.

«Працэдура падліку галасоў у Беларусі не змянілася, яна застаецца непразрыстай. У нас нават сябры камісіі не ведаюць, які вынік "выбараў" яны фіксуюць - яны ведаюць вынікі толькі ў сваёй справе бюлетэняў. Гэта сведчыць аб тым, што вынікі «выбараў» могуць мець не аб'ектыўны дэмакратычны, а палітычны характар, калі ўлады маюць магчымасць, зыходзячы са сваіх палітычных прыярытэтаў, фармаваць вынікі выбарчай кампаніі», - кажа Лабковіч.

Са слоў Гулака, прамых фактаў фальсіфікацыі «выбараў» у іх няма, але працэдура падліку галасоў была зачынена, і таму даверу да вынікаў няма.

Праваабаронцы таксама паведамілі, што ў акрузе, па якой балатавалася сябра АГП Ганна Кaнапацкая, фіксавалася завышэнне яўкі, а вось у акрузе Алены Анісім назіранне праваабаронцы не вялі.

«Паводле інфармацыі нашай кампаніі, на акрузе, дзе перамагла Канапацкая, фіксаваліся выпадкі завышэння прыходу, але мы не можам пацвердзіць або зняпраўдзіць вынікі «выбараў», так як працэдура падліку галасоў праходзіла гэтак жа, як і ўсюды - непразрыста. Таму мы не можам сказаць, наколькі абранне Канапацкай адпавядае выбару грамадзян», - сказаў Лабковіч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках