26 красавiка 2024, Пятніца, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па МКАД бегала паненка ў сподняй бялізне

19
Па МКАД бегала паненка ў сподняй бялізне
Фото: youtube.com

31-гадовай жыхарцы Менска, якая ў сподняй бялізне бегала па МКАД, пагражае штраф ад трох да пяці базавых адзінак.

Інцыдэнт адбыўся раніцай 30 жніўня.

- Пад 08.00 рух па ўнутраным коле МКАД ля з'езду на завулак Масюкоўшчына быў трохі больш складаным. І зусім не праз аварыю, а таму што па дарозе бегала напаўголая паненка ў ружовым, кідалася пад аўтамабілі і размахвала рукамі, - распавёў auto.tut.by Яўген.

Паненка знаходзілася на МКАД амаль паўгадзіны, пасля чаго прыехалі супрацоўнікі міліцыі і хуткая. Яе даставілі ў шпіталь.

Як выказалі здагадку відавочцы, дзяўчына знаходзілася пад уздзеяннем наркотыкаў. Медыцынская экспэртыза гэта пацвердзіла.

- У гэтым спісе амаль 15 найменняў цяжкіх наркотыкаў, - адзначылі ў ДАІ.

За парушэнне менчанцы пагражае штраф сумай ад 3 да 5 базавых адзінак (ад 63 да 105 рублёў) на падставе ч 2 арт 18.23 КаАП (Парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам у стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў).

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках